Вайна66

Мінабароны Расіі сцвярджае, што арсенал ва Уладзімірскай вобласці ўзарваўся з-за «парушэння патрабаванняў бяспекі»

Расійскія ўлады, паведамляючы, што ва Уладзімірскай вобласці выбухнуў 51-ы арсенал Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны, не хочуць прызнаваць, што гэта вынік працы ўкраінскіх беспілотнікаў.

Скрыншот з відэа

Дэтанацыя боепрыпасаў адбылася ў выніку ўзгарання на тэрыторыі вайсковай часці ва Уладзімірскай вобласці, заявілі ў расійскім Мінабароны.

«Для ліквідацыі ўзгарання прыцягнутыя штатныя пажарныя разлікі вайсковай часці і МНС. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма, прычына ўзгарання — парушэнне патрабаванняў бяспекі пры правядзенні работ з выбуховымі матэрыяламі», — адзначылі ў міністэрстве.

Пра атаку ўкраінскіх дронаў пры гэтым Мінабароны зусім не згадва, аднак мясцовыя жыхары кажуць, што бачылі чатыры беспілотнікі. Раніцай і ў самім вайсковым ведамстве, дарэчы, паведамлялі пра знішчэнне трох украінскіх беспілотнікаў над Уладзімірскай вобласцю.

На тэрыторыі Кіржацкага раёна, дзе грымяць выбухі, аб'яўлена надзвычайнае становішча. Таксама праводзіцца эвакуацыя жыхароў двух пасёлкаў, Барсава і Мірнага, паведаміла мясцовая адміністрацыя ў сваім тэлеграм-канале.

Губернатар Уладзімірскай вобласці Аляксандр Аўдзееў пацвердзіў інфармацыю пра выбух і прыгразіў журналістам і грамадзянам штрафамі за распаўсюд звестак аб надзычайным здарэнні «да паступлення правераных афіцыйных даных».

Як піша тэлеграм-канал «Осторожно, новости», выбухі настолькі магутныя, што іх відаць у Кальчугіне (40 км ад Барсава) і падмаскоўным Электрагорску (38 км). У Кіржачы была чутная сірэна, перадае тэлеграм-канал.

У сваю чаргу, тэлеграм-канал Baza сцвярджае, што ўсяго адбылося не менш за 10-11 выбухаў.

Пры гэтым, як паведамляе тэлеграм-канал 112, некаторыя боепрыпасы пад уздзеяннем полымя са складоў узлятаюць і трапляюць у цывільныя аб'екты. Прынамсі, нібыта ёсць інфармацыя пра два падобныя выпадкі. Адна «ракета», як сцвярджаецца, упала ў горадзе Кіржач у мікрараёне Красны Кастрычнік, каля Цэнтра вольнага часу, але не выбухнула. Другая звалілася на дачны дом у садовым таварыстве «Вязьма». 

У ваколіцах Барсава знаходзіцца 51-ы арсенал Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны. Ён разлічаны на захоўванне 264 тысяч тон ракет і снарадаў. Частка боепрыпасаў захоўвалася проста пад адкрытым небам, звярнуў увагу вайсковы аналітык Ян Матвееў.

Пасля маштабнага надзвычайнага здарэння на арсенале ва Ульянаўску ў 2009 годзе на 51-ы арсенал вазілі журналістаў — і паказвалі яго як узорны аб'ект, згадвае тэлеграм-канал «Можем объяснить». У 2017 годзе з'явілася крымінальная справа аб крадзяжы 650 мільёнаў расійскіх рублёў пры будаўнічых работах на гэтым аб'екце. Усяго на яго рэканструкцыю было тады выдзелена 3,7 мільярда рублёў.

Каментары6

  • Однако
    22.04.2025
    Однако, украинские окурки очень далеко летают !
  • Ёсік
    22.04.2025
    Без розьніцы, ці парушылі ТБ, ці дрон украінскі, але вынік - зьнішчаны сьмяротным арсенал, які празь некаторы час мог забіваць украінцаў.
  • Paliašuk
    22.04.2025
    Ёсць версія, што назва райцэнтра Кіржач утварылася ад "які ржач!" - апісання эмоцый ад сузірання расейскага бардака і неадпаведных яму завышаных амбіцый на сусветнае панаванне. Аналагічныя ж пачуцці выклікае вядомы міф пра "другую армію свету". Болей ім такіх жа смешных феерверкаў)

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі2

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

Трамп упершыню ўвёў пошліны супраць Расіі. Пачалася другая гандлёвая вайна з усім светам?6

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі34

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць