Здарэнні11

«Нейкі дэбіл начытаўся «Джэка-Патрашыцеля»

Магілёў перапоўнены чуткамі. Мясцовыя СМІ даюць вельмі скупую інфармацыю, каб не справакаваць паніку.

Магілёў займеў сваю сучасную жудасную легенду — гэтымі днямі ў горадзе толькі і гаворкі, што пра «фацінскага маньяка».

Мясцовыя СМІ даюць вельмі скупую інфармацыю пра жахлівыя знаходкі ў раёне вуліцы Фаціна, каб не справакаваць паніку. Пасля таго, як 23 сакавіка была знойдзеная першая ахвяра, магілёўская міліцыя мусіла склікаць брыфінг для журналістаў, пасля якога мясцовыя СМІ паведамілі, што ніякага ман’яка ў горадзе няма. Але супакоіць жыхароў Магілёва не ўдалося, бо ўжо 31 сакавіка горад скаланула навіна пра новую знаходку.

Сайт 222.by. піша пра гэта наступнае. Раніцай, 31 сакавіка, зусім побач з месцам, дзе было знойдзена мінулае цела, усё там жа, недалёка ад канцавога прыпынку вул.Фаціна, знайшлі парэшткі яшчэ аднаго чалавека. Цела аказалася знявечаным настолькі, што праблематычным аказалася высветліць без экспертызы, мужчынам ці жанчынай была ахвяра. Па неправераных пакуль звестках, усё ж жанчына. З моманту першай страшнай знаходкі па горадзе хадзіла маса чутак аб новых забойствах. Расказвалі пра нібыта знойдзеныя целы у смеццевым кантэйнеры дзесьці ў раёне пасёлкаў Габянёва і ў Палыкавічах, пра нейкіх павешаных жанчын і гэтак далей. Падобныя чуткі нічым не пацвярджаліся, раздражнялі хутка сталі добрай глебай для чорнага гумару.

29 сакавіка начальнік следчага аддзела пракуратуры вобласці Сяргей Катрыч нават вымушаны быў арганізаваць брыфінг для журналістаў, каб супакоіць насельніцтва. Учора і сёння пра гэта пісалі практычна ўсе магілёўскія газеты.
Маўляў, ніякай серыі забойстваў няма і ніякіх заяваў аб знікненні ў Магілёве людзей і ў прыватнасці жанчын на мінулым тыдні не паступала. Знойдзена было ўсяго адно знявечанае цела, і да гэтага падобнага не было каля дзесяці гадоў. Можна падумаць, супакоілі!
Варта было гэтай інфармацыі з’явіцца на старонках газет, як па класічным законе трылера, забойца зноў нагадаў пра сабе.
Сёння давялося збіраць чарговы брыфінг, на якім афіцыйна прызналі, што знойдзена яшчэ адно цела, аднак падрабязнасці ў інтарэсах следства не даюцца. Як заўжды... Натоўп міліцыі і паднятага па трывозе АМАПа ў раёне дамоў №2, №4 па вул. Фаціна бачылі многія магілёўцы, якія спяшаліся раніцай на працу. Ваколіцы дамоў былі ачэпленая. Само ж цела знайшлі ў акне падвала.

Дакладная інфармацыя пра надзвычай жорсткія забойствы ў Магілёве пакуль адсутнічае. Існуе некалькі версій. Паводле адной з іх, ахвяры невядомага забойцы належалі да адной кампаніі і маглі быць забітыя прыблізна ў адзін час. У той жа час, у каментарах да артыкула пра «фацімскага маньяка» на сайце 222.by адзін з чытачоў спасылаецца на звесткі з Кастрычніцкага РУУС, дзе нібыта працуе яго айчым. Ён піша, што другая ахвяра, знойдзеная 31 сакавіка, не была знаёмая з першай жанчынай.

Адзінае, што пакуль дакладна вядома, што целы забітых былі разрэзаныя, як ні жудасна гэта гучыць, з веданнем справы. «Нейкі дэбіл начытаўся «Джэка-Патрашыцеля», — цытуе аднаго з крыміналістаў аўтар магілёўскага сайта.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць