Грамадства5151

Іван Эйсмант: Калі Трамп скажа хоць слова з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, ніводзін не будзе выпушчаны з турмы

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант адрэагаваў на словы Сяргея Ціханоўскага, сказаныя ім падчас прэс-канферэнцыі 22 чэрвеня ў Вільні, на другі дзень пасля свайго вызвалення з турмы. 

Іван Эйсмант

Сяргей Ціханоўскі падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп цяпер мае такую сілу, што нібыта адным словам можа вызваліць усіх беларускіх палітвязняў. Пасля чаго папрасіў Трампа сказаць гэта слова. 

Іван Эйсмант заявіў, што слова Трампа калі і будзе мець значэнне, то адваротнае:

«Калі Дональд Трамп, ва ўласцівай яму манеры, скажа хоць адно слова з патрабаваннем вызвалення ўсіх так званых «палітычных зняволеных», я ўпэўнены на 200% — ніводзін «палітычны зняволены» да заканчэння тэрміну не будзе выпушчаны з беларускіх турмаў. Эфект [ад такой гіпатэтычнай заявы Трампа] будзе зусім адваротным».

Каментары51

  • Европеец
    27.06.2025
    Санкциям быть.
    Пазьняковцы, скулите тихо.
  • Эсперанза
    27.06.2025
    Ну калі на заявы Ціханоўскага такім вось чынам рэагуе эйсмант - гэта і есць пацверджанне гандлю і наяўнасці палітвязняў. Выпусці ўсіх - і ня будзе ні заяў, ні праблем.

    Але не, трэба падтрымліваць страх унутры краіны, бо іначай застанешся без улады і грошай. Сябе хоць не падманвай!
  • Тэрарыст Э.
    27.06.2025
    Не здівіла, які поп, такі і Эйсмант

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?14

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую25

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры18

У Дагестане судзілі маладую беларуску — бо апублікавала відэа з лагатыпам Instagram2

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе4

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?14

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць