Грамадства22

«Заехаў у кватэру і адкрыў там бізнэс». Як пакараць шумнага суседа паводле закона?

Мінчанка паскардзілася на шумнага суседа, які вырашыў арганізаваць прадпрымальніцкую дзейнасць проста ў здымнай кватэры.

Мінск-Свет. Фота забудоўшчыка

Як можна паўплываць на шумнага кватаранта і наколькі законная яго дзейнасць, растлумачылі ў Ленінскім РАУС сталіцы, пішуць «Мінск-Навіны».

— Другая кватэра на нашай лесвічнай пляцоўцы здаецца. Нядаўна ў яе заехаў студэнт, і вечарамі да яго патокам сталі прыходзіць людзі. Прычым заўсёды розныя, і, як правіла, яны надоўга не затрымліваюцца, — расказвае Ксенія. — Аднойчы муж не вытрымаў бясконцага бразгання дзвярыма і пацікавіўся, што ж так цягне гасцей у тую кватэру. Аказалася, хлопец гандлюе таннымі вэйпамі і вадкасцямі праз інтэрнэт, а дома выдае заказы. Гэта законна? Ці можна ўсё гэта спыніць?

Паводле слоў участковага інспектара міліцыі Ленінскага РУУС лейтэнанта міліцыі Мікіты Філончыка, колькасць людзей, якіх можна запрашаць у госці ў шматкватэрным доме, не абмежавана. Тым не менш, грамадзяне не павінны парушаць спакой іншых жыхароў.

— Калі гучны гук з-за рэзкага закрыцця дзвярэй працягваецца пасля 23:00 або пачынаецца раней за 07:00, то гэта лічыцца парушэннем Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, што цягне адміністрацыйную адказнасць паводле ч. 1 арт. 22.12 КаАП і штраф у памеры ад 2 да 10 базавых велічынь (1 базавая — 42 рублі). Хаця вырашыць праблему можна менш радыкальным спосабам: часам дастаткова патлумачыць суседу, што яго паводзіны ствараюць вам нязручнасці. Калі гэта не дапаможа, звярніцеся па дапамогу да свайго ўчастковага падчас прыёму грамадзян або апішыце праблему ў чат-боце «Зваротная сувязь Мінскай Міліцыі афіцыйны». Супрацоўнік правядзе прафілактычную гутарку, вынесе папярэджанне або складзе пратакол, — патлумачылі ў РУУС.

Каментары2

  • Ёсік
    01.07.2025
    Карацей, ніяк. Далі зразумець, што размаўляй з уласнікам кватэры. А ўласнік можа і паслаць, ён жа там не жыве, арэндатар аплочвае сваечасова, дык навошта яму нешта казаць.
  • філоніць філончык
    01.07.2025
    "Аказалася, хлопец гандлюе таннымі вэйпамі і вадкасцямі праз інтэрнэт, а дома выдае заказы. Гэта законна? Ці можна ўсё гэта спыніць?"

    "Паводле слоў участковага інспектара міліцыі Ленінскага РУУС лейтэнанта міліцыі Мікіты Філончыка, колькасць людзей, якіх можна запрашаць у госці ў шматкватэрным доме, не абмежавана."

    дык законна ці не?

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць яго як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова пра Прыгожына, Пуціна і Такаева

«Потым будзем успамінаць яго як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова пра Прыгожына, Пуціна і Такаева

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як цяпер будуць выдаваць італьянскія візы10

Жыхары Бараўлян масава шукаюць у лесе драўляныя фігуркі. Што за яны?3

Ціханоўская: Цяпер не час гандляваць з дыктатарамі33

Бразілія, Германія, Індыя і Японія запатрабавалі пастаянныя месцы ў Радзе Бяспекі ААН4

Хакеры паведамілі пра ўзлом сайта ФБР і атрыманне звестак пра супрацоўнікаў

Nexta патлумачыў, ці маглі спецслужбы Расіі дэзынфармаваць яго ў 2020-м, каб уплываць на пратэст16

У цэнтры Магілёва з грузавіка проста на дарогу звалілася бервяно ВІДЭА1

Плату за сучаснае арэнднае жыллё прапанавалі павысіць1

Беларусы засталіся без адпачынку, бо рэйсы ў Туніс раптоўна адмянілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць яго як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова пра Прыгожына, Пуціна і Такаева

«Потым будзем успамінаць яго як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова пра Прыгожына, Пуціна і Такаева

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць