Свет55

У Саудаўскай Аравіі памёр «спячы прынц», які правёў у коме 20 гадоў

Член саудаўскай каралеўскай сям'і Аль-Валід ібн Халед Аль Сауд трапіў у кому ў далёкім 2005 годзе пасля сур'ёзнага ДТЗ у Лондане, дзе праходзіў навучанне ў вайсковай вучэльні. Памёр жа толькі цяпер, маючы 36 гадоў. Пра смерць сына ў сацыяльных сетках паведаміў ягоны бацька, прынц Халед ібн Таляль ібн Абдулазіз.

Скрыншот з відэа

У 2005-м хлопцу было ўсяго 16 гадоў, а ў аўтакатастрофе ён атрымаў вельмі моцную чэрапна-мазгавую траўму і кровазліццё ў мозг.

З тых часоў ён знаходзіўся ў коме і быў шпіталізаваны ў медыцынскі цэнтр імя караля Абдул-Азіза ў Эр-Рыядзе, дзе знаходзіўся на апараце жыццезабеспячэння пад пастаянным наглядам дактароў.

Усе гэтыя гады бацька Аль-Валіда прынц Халед адмаўляўся адключаць апарат, хоць дактары некалькі разоў раілі гэта зрабіць і запэўнівалі, што шанцаў выжыць у хлопца няма.

«Калі б Бог хацеў, каб сын загінуў у гэтай аварыі, ён бы цяпер быў у магіле», — рашуча казаў Халед пра свайго сына, а маці хлопца, прынцэса Рыма бінт Талал, мужа ў гэтым падтрымлівала.

У 2019-2020 гадах нават з'яўляліся абнадзейлівыя навіны пра тое, што «спячы прынц» нібыта паварушыў рукой і нават публікаваліся адпаведныя відэа. Чуткі, што ў яго стане назіраецца паляпшэнне, сталі зноў пашырацца літаральна ў апошні час, але ніякіх афіцыйных пацвярджэнняў гэтаму не было. Сёння ж ягонае сэрца канчаткова спынілася.

Аль-Валід варушыць рукой у 2019 годзе. Фота: Nora_bnt_Talal / X

Да трагічнага дня, які назаўсёды змяніў і фактычна скончыў яго сапраўднае жыццё, малады Аль-Валід марыў пра будучыню, вартую прадстаўніка каралеўскай дынастыі. Ён абраў для сябе вайсковую кар’еру і вучыўся ў прэстыжнай вайсковай вучэльні ў Вялікабрытаніі. 

Фота: скрын відэа ютуб-канала AlManara

Да трагедыі пра асабістае жыццё Аль-Валіда амаль нічога не было вядома. У адрозненне ад іншых каралеўскіх асобаў, ён рэдка трапляў у загалоўкі СМІ, а ягонае фота амаль не з’яўлялася ў публічнай прасторы. 

Аль-Валід ібн Халед Аль Сауд быў прапраўнукам Абдул-Азіза ібн Абдурахмана Аль Сауда (1877-1953) — заснавальніка і першага караля Саудаўскай Аравіі. Наступныя шэсць каралёў гэтай краіны, уключаючы і цяперашняга 89-гадовага Салмана ібн Абдул-Азіза Аль Сауда — родныя сыны Абдул-Азіза, які меў ад больш чым 20 жонак 45 сыноў і больш за 20 дочак. Таму каралеўская сям'я Саудаўскай Аравіі — вельмі вялікая і разгалінаваная, яна ўключае тысячы чалавек. 

Каментары5

  • Ганна
    20.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • беларус
    20.07.2025
    трагічны і сумны лёс у хлопчыка... але сапраўды кажуць, надзея памірае апошняй
  • Woodoo Cult
    20.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

Кіроўцам гарадскіх аўтобусаў абяцаюць заробкі да 5000 рублёў. Хто можа разлічваць на такія грошы?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць