Грамадства

Былой зняволенай па справе Tut.by, у якой на фронце ва Украіне загінуў сын, сабралі грошы за лічаныя гадзіны

«Мяне не зламала турма, не зламала эміграцыя — мяне зламала вайна, якая забрала майго сына», — зазначыла Марыя Новік і папрасіла аб дапамозе. Неабходныя грошы беларусы сабралі за палову дня. Але збор працягваецца.

«Я былая палітзняволеная па справе Tut.by. У кампаніі была намесніцай галоўнага бухгалтара. Да апошняга моманту не звярталася па дапамогу — думала, вытрымаю. Але з часам станавілася толькі цяжэй.

У Польшчу я прыехала вымушана ў снежні 2024 года, хаця да апошняга хацела застацца ў Беларусі. Але мне пачалі паступаць незразумелыя званкі са схаваных нумароў, кожную раніцу хтосьці доўга і гучна стукаў у дзверы з патрабаваннем адчыніць. А паколькі ў той час мой сын ужо быў на вайне ва Украіне, пераслед мог быць звязаны не толькі з маёй справай, але і з гэтым фактам.

Сын пайшоў добраахвотнікам восенню 2024-га. Вядома, як і любая мама, я спрабавала адгаварыць яго, але ён быў самастойным, разумным і сумленным чалавекам са сфарміраваным меркаваннем па гэтым пытанні. А я заўсёды паважала рашэнні свайго сына.

Прыехаўшы ў Польшчу, спрабавала легалізавацца, адаптавацца ў чужой краіне. І я б усё гэта вытрымала, бо я моцны чалавек. 

Яго не стала паўгода таму, ён загінуў пры выкананні баявога задання. У гэтых рэаліях я стараюся жыць. Ратуе толькі дапамога іншым па меры сіл.

На жаль, фінансавая сітуацыя цяпер цяжкая: шмат грошай сышло на паездку ва Украіну на пахаванне сына. Зберажэнні, якія ў мяне былі, падыходзяць да канца. Але на працу я пакуль уладкавацца не магу, бо працэс легалізацыі яшчэ ідзе. На фоне стрэсу пагоршылася здароўе, пачаліся праблемы са спінай, у вобласці эндакрыналогіі і гінекалогіі.

Таму прашу дапамогі перажыць гэты цяжкі момант майго жыцця», — напісала Марыя і папрасіла сабраць 3500 еўра.

  • €1500 — аплата жытла на 3 месяцы
  • €1000 — лячэнне па найбольш вострых праблемах
  • €1000 — выдаткі на ежу і быт

У выніку неабходныя грошы былі сабраныя за палову дня. Па стане на 14:45 сабрана 3675 еўра, але збор працягваецца.

Дапамагчы праз Байсол

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

Кіроўцам гарадскіх аўтобусаў абяцаюць заробкі да 5000 рублёў. Хто можа разлічваць на такія грошы?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць