Грамадства77

Стала вядомай прычына смерці палітвязня Андрэя Паднябеннага

Як паведамілі «Радыё Свабода» знаёмыя з сітуацыяй крыніцы, прычынай смерці памерлага палітвязня Андрэя Паднябеннага стала ўдушша. Загінулага пахавалі некалькі дзён таму, хоць грамадскасці пра яго смерць стала вядома толькі цяпер.

Палітвязень Андрэй Паднябенны. Фота spring96.org

Пра смерць Андрэя Паднябеннага стала вядома з допісу ў сацыяльных сетках, які пакінула яго маці Валянціна Паднябенная. Паводле апублікаванай ёю інфармацыі, сын памёр сёлета 3 верасня.

Андрэй Паднябенны меў расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыў у Беларусі. У яго засталіся жонка і малыя дочкі.

Як паведаміла «Свабодзе» на ўмовах ананімнасці абазнаная ў сітуацыі крыніца, прычынай смерці Андрэя Паднябеннага стала ўдушша. Іншыя абставіны смерці палітвязня пакуль невядомыя. Афіцыйныя крыніцы ў сілавых структурах пакуль ніяк не каментавалі здарэнне.

36-гадовы Андрэй Паднябенны меў расійскае грамадзянства (ён родам з Хабараўска), але з шасці гадоў жыў у Беларусі і меў дазвол на жыхарства.

Мужчына навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце транспарту. Пасля перавёўся ў Харкаўскі аўтадарожны. Быў іпэшнікам і меў дазвол на рознічны гандаль таварамі. Працаваў таксама ў гандлі аўтазапчасткамі, на курсах кіравання, пісала «Вясна».

Андрэй мае жонку і двух малых дзяцей.

Ён пачаў займацца актывізмам з 2019 года. Тады выступаў супраць кропкавай забудовы ў сваім раёне: збіраў подпісы пад калектыўным зваротам жыхароў супраць ушчыльнення і друкаваў улёткі. 

На выбарах 2020 года Андрэй быў назіральнікам. Яго абурылі фальсіфікацыі, ён пісаў скаргі на начальніка камісіі ў пракуратуру. Хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту. На адной з такіх ён быў на машыне: за гэта быў аштрафаваны і пазбаўлены правоў.

Затрымалі Андрэя 5 лістапада 2021 года і змясцілі пад варту. 

Хлопца судзілі ў закрытым рэжыме. Яго абвінавацілі па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі, сярод якіх ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму). Андрэя абвінавачвалі ў падпале машыны начальніка ўпраўлення дэпартаменту выканання пакаранняў, праколе колаў у 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні Telegram-канала і чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі.

Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Андрэю 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

КДБ унёс Андрэя ў «спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Але праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Потым Андрэю дадалі да асноўнага тэрміну яшчэ год і восем месяцаў зняволення. Яго дадаткова асудзілі па чатырох крымінальных артыкулах, у тым ліку за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванне іншай сацыяльнай варожасці».

Палітвязень знаходзіўся ў калоніі №15 у Магілёве.

Гэта ўжо дзявятая смерць у калоніі ці турме: Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Аляксандр Кулініч, Ігар Леднік, Дзмітрый Шлетгаўэр, Валянцін Штэрмер, Андрэй Паднябенны.

Каментары7

  • Каб вы здохлі
    08.09.2025
    Пачвары..
  • Андрэй П.
    08.09.2025
    Кралала, чаму забілі? Відавочна, што сам павесіўся.
  • Кальян
    09.09.2025
    Добры маскаль - мертвы маскаль, не так ли?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць