Грамадства3434

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай

Масква ёй цалкам пасуе, мошчы Матроны — любімае месца ў расійскай сталіцы, у расіян і беларусаў — «адзіны культурны код». Рэдкай шаблоннасці інтэрв'ю дала расійскаму журналу «Евразимут» дарадца-пасланнік пасольства Рэспублікі Беларусь у РФ Дар'я Шманай. Выбралі тое нямногае, што хоць нешта гаворыць пра самую знакамітую дзяўчыну з лукашэнкаўскага кавуновага батальёна. 

Фота: «Евразимут»

Аўтары спыталі Шманай, ці адчувае тая ўжо сябе масквічкай?

— Хутчэй так. Усё ж такі я тут ужо амаль 6 гадоў. Я пераехала ў Маскву ў пачатку 2020 года, у складаны перыяд, калі свет сутыкнуўся з пандэміяй каранавіруса і ў Расіі быў уведзены лакдаўн. Мне вельмі падабаецца Масква. Яна цудоўная ў любы час года, пастаянна развіваецца ў гарадскім асяроддзі. Я заўсёды любіла гэты горад, нават калі прыязджала сюды па працы. Адчуваю сябе тут вельмі камфортна. Масква мяне прыняла, хоць, як мне здаецца, з Масквой не бывае паўтонаў: яе можна або любіць, або ненавідзець. Я яе люблю, таму і прывыкла. Рытм жыцця ў Маскве супадае з маім асабістым рытмам, — адказала Шманай.

У яе таксама спыталі, што агульнага паміж нашымі краінамі, ці можна сказаць, што ў нас адзін культурны код? 

— Безумоўна. У нас агульная мова, гісторыя, культурны код. Калі казаць пра адрозненні паміж краінамі, то яны, вядома, існуюць у геаграфіі, інфраструктуры, сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў. Але паміж сталіцамі я не бачу адрозненняў, за выключэннем, мабыць, рытму, тэмпу жыцця. У Маскве паток раніцай нясе цябе на працу, увечары — дадому. У Мінску жыццё больш размеркаванае, упарадкаванае, людзі няспешныя, спакойны дарожны рух. Калі я доўга знаходжуся ў Мінску па працы або асабістых справах, трохі сумую па маскоўскай дынаміцы, таму што ўжо прывыкла да яе. Як ні круці, Масква — гэта мегаполіс, а Мінск — дом, дзе цябе заўсёды чакаюць, — адказала Шманай.

На пытанне пра любімае месца ў расійскай сталіцы дарадца пасольства сказала, што гэта «Пакроўскі манастыр, дзе спачываюць мошчы Матроны Маскоўскай».

— Часам у вар’яцкім рытме надыходзіць выгаранне, бывае складана знайсці крыніцу сіл, таму што не ўсё атрымліваецца, і не заўсёды бывае лёгка. Бываюць перыяды адчаю і смутку, як ва ўсіх. У Пакроўскі манастыр я стараюся прыходзіць кожны месяц. Неабавязкова стаяць у велізарнай чарзе да іконы або мошчаў. Можна проста прайсціся па тэрыторыі, яна вельмі прыгожая, проста пасядзець на лаўцы, напоўніцца гэтай атмасферай, — расказала Шманай. 

Дар'я Шманай і Наталля Эйсмант

32-гадовая Дар'я Шманай — удзельніца знакамітага кавуновага батальёна Лукашэнкі, яго асабістая памочніца, «Каралева Вясны — 2013», цяпер працуе ў беларускім пасольстве ў Маскве, але па-ранейшаму ў важных паездках суправаджае Лукашэнку. 

 

Каментары34

  • Даражэнькая
    10.09.2025
    Калі асабіста ў цябе з маскальскім забойцамі і вар'ятамі "адзін культурны код", то мае табе шчырыя спачуванні, небарака.
  • %
    10.09.2025
    Важная навіна, тут безумоўна кожны беларус павінен ведаць што там Шманай больш шманае
  • Rt
    10.09.2025
    Бери еще свою сетруху и оставайтесь там. Будете настоящими москвичками.

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

У Заляшанах ушанавалі памяць беларусаў, забітых на Падляшшы ў 1946 годзе9

Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю4

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?2

Лепш за любыя крыжаванкі. Догляд унукаў ратуе мозг бабуль і дзядуль ад старэння1

Расійскі дрон ударыў па аўтобусе з шахцёрамі на Днепрапятроўшчыне. Загінулі 15 чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць