Грамадства

Для журналіста Ігара Ільяша пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення

12 верасня адбылося чарговае пасяджэнне Мінскага гарадскога суда па справе журналіста і палітычнага аналітыка Ігара Ільяша. На ім пракурор запатрабаваў для яго 4 гады зняволення і 100 базавых адзінак штрафу, паведаміў у фэйсбуку журналіст Сяргей Ваганаў, дзядуля жонкі Ігара Ільяша, палітзняволенай Кацярыны Андрэевай.

Ігар Ільяш

Ігару Ільяшу было дадзена апошняе слова, у якім ён адхіліў усе абвінавачанні ў інкрымінаваных яму злачынствах, а сваю віну не прызнаў.

Наступнае пасяджэнне прызначана на 16 верасня. На ім, найхутчэй, будзе вынесены прысуд. 

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Пра яго затрыманне 22 кастрычніка 2024 года паведамілі праўладныя СМІ, сцвярджаючы, што журналіст даваў інтэрв’ю незалежным і замежным медыям, у тым ліку ўкраінскім, што нібыта магло быць выкарыстана супраць дзяржавы.

Сам Ільяш на відэазапісе адзначыў, што да ліпеня 2021 года працаваў на тэлеканале «Белсат», пасля чаго стаў фрылансерам. Ён прызнаваў, што даваў інтэрв’ю розным СМІ, у тым ліку тым, што ў Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

22 лістапада 2024 года праваабаронцы прызналі Ігара Ільяша палітычным вязнем. Раней, у ліпені 2021 года, яго ўжо затрымлівалі на 10 сутак па іншай справе, якая далейшага развіцця не атрымала.

Жонка Ільяша, Кацярына Андрэева (Бахвалава), разам з відэааператаркай Дар’яй Чульцовай была затрыманая ў лістападзе 2020 года падчас трансляцыі разгону людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць актывіста Рамана Бандарэнкі. У лютым 2021 года суд прыгаварыў іх да двух гадоў пазбаўлення волі, прызнаўшы палітычнымі вязнямі.

У ліпені 2022 года Кацярына Андрэева атрымала 8 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве, з улікам папярэдняга прысуду тэрмін склаў 8 гадоў і 3 месяцы. Яе скаргу ў Вярхоўным судзе ў верасні 2022 года не задаволілі, але фармулёўку абвінавачання змянілі на «шпіянаж».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна2

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка пахвалілася акрэдытацыяй на «Ралан Гарос» для свайго сабакі2

ЗША зноў падоўжылі змякчэнне санкцый супраць расійскай нафты1

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы1

Расіяне абурыліся, што ў Кыргызстане іх ацэньваюць як каланізатараў. Кыргызы кажуць, што ацэньваць інакш «архіскладана»22

Прэзідэнт Венгрыі адмовіўся выконваць патрабаванне Мадзьяра адносна адстаўкі4

Меркель адмовілася быць пасярэдніцай у перамовах з Пуціным1

«Потым зробяць асобныя вагоны, як у Іране?» Беларуса абурылі «жаночыя» купэ ў цягніках8

У Лагойскім раёне бачылі смерч ВІДЭА2

Гродзенская міліцыя паведаміла пра шпіталізацыю мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна2

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць