Свет11

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі

Эленэ Хаштарыя зрабіла надпіс у знак пратэсту супраць крымінальнага пераследу за аналагічны ўчынак 23‑гадовай актывісткі апазіцыі Мегі Дыасамідзэ.

Скрыншот відэа Prime Time

Лідарка партыі «Дроа» і апазіцыйнага аб’яднання «Кааліцыя за перамены» Эленэ Хаштарыя была затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кандыдата ў мэры Тбілісі ад кіроўнай партыі «Грузінская мара» Кахі Каладзэ, піша Бі-бі-сі.

Эленэ Хаштарыя зрабіла надпіс у знак пратэсту супраць крымінальнага пераследу за аналагічны ўчынак 23‑гадовай актывісткі апазіцыі Мегі Дыасамідзэ.

У МУС Грузіі паведамляюць, што Хаштарыя затрыманая за тое, што 14 верасня пашкодзіла банеры кандыдата ў мэры Тбілісі ад кіруючай партыі «Грузінская мара». Следства вядзецца па артыкуле Крымінальнага кодэксу Грузіі аб пашкоджанні або знішчэнні чужой маёмасці.

Скрыншот відэа 93,5 FM

На відэа, якія напярэдадні распаўсюдзіла сама Хаштарыя на сваёй старонцы ў фэйсбуку, відаць, як яна маркерам наносіць на перадвыбарчы банер з выявай Кахі Каладзэ надпіс «Расійская мара». Так крытыкі ўлады называюць кіруючую партыю, абвінавачваючы яе ў служэнні інтарэсам Крамля і змене празаходняга курсу Грузіі на прарасійскі.

Хаштарыя таксама апублікавала на сваёй старонцы фатаграфію перадвыбарчага банера Каладзэ з надпісам «Рускі», заявіўшы пры гэтым пра салідарнасць з актывісткай апазіцыі Мегі Дзіясамідзэ.

Дзіясамідзэ была затрыманая па абвінавачванні ў пашкоджанні перадвыбарчага банера каля нядаўна адкрытага перадвыбарчага штаба кіруючай партыі 10 верасня. Дзяўчыну пазней вызвалілі з залы суда пад заклад, але яна ўсё яшчэ знаходзіцца ў статусе абвінавачванай па крымінальнай справе.

Тэрыторыя каля размешчанага ў цэнтры Тбілісі перадвыбарчага штаба Кахі Каладзэ — мэра і кандыдата ад кіроўнай партыі на перавыбары мэрам сталіцы, стала новым ачагом антыўрадавых пратэстаў, якія не сціхаюць у Грузіі ўжо дзясяты месяц.

8 верасня тут адбылася бойка паміж праціўнікамі і прыхільнікамі «Грузінскай мары», у выніку якой пацярпелі некалькі дэманстрантаў. Пратэстоўцы абвінавацілі паліцыю ў тым, што яна бяздзейнічала, калі на іх і журналістаў напалі прыхільнікі «Грузінскай мары».

Пазней паліцыя затрымала двух прыхільнікаў кіруючай партыі, але ўжо праз два дні абвясціла, што абодва затрыманыя вызваленыя і не будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Абвінавачанне Хаштарыя афіцыйна пакуль не выстаўлена. У лісце з ізалятара яна заклікала сваіх прыхільнікаў не здавацца.

«Адданасць праўдзе зробіць нас пераможцамі на гэтым шляху. Адпаведна, калі яны прыдумалі, што надпіс на банеры — гэта злачынства, дык так, мы павінны паказаць, што не падпарадкоўваемся іх прыдуманаму беззаконню. Другое, на чым грунтуецца наша барацьба — гэта салідарнасць. Кожны грамадзянін, кожны актывіст, кожны змагар павінен ведаць, што мы не пакінем іх сам-насам з сістэмай», — напісала Хаштарыя ў лісце, які распаўсюдзіла партыя «Дроа».

Адвакат Хаштарыя Шота Тутберыдзэ заявіў, што ў яе дзеяннях няма прыкмет злачынства. Больш за тое, на яго думку, тут няма нават адміністрацыйнага правапарушэння, бо гаворка ідзе пра акт, здзейснены ў межах свабоды палітычнага выказвання.

Адвакат кажа, што Хаштарыя не нанесла ніякай шкоды, а надпіс, які яна пакінула, лёгка можна было сцерці за некалькі хвілін.

Каментары1

  • Яська
    16.09.2025
    маскаль, ідзі на !!!!!
    Бо там, дзе ты, там смерць, вайна.

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ4

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

У Заляшанах ушанавалі памяць беларусаў, забітых на Падляшшы ў 1946 годзе10

Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ4

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць