Грамадства66

Журналіста Паўла Дабравольскага абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»

Журналіст Павел Дабравольскі, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, абвінавачваецца ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, піша «Радыё Свабода».

Павел Дабравольскі

Паводле інфармацыі выдання «Позірк», абвінавачанне звязана з прафесійнай дзейнасцю журналіста, які раней працаваў як у беларускіх, так і ў замежных СМІ, у тым ліку ў ўкраінскім часопісе NV.ua (да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі). Апошняе месца працы Дабравольскага ў Беларусі — незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН, частка супрацоўнікаў якой у лістападзе 2021 года, напярэдадні яе 30-годдзя, рашэннем КДБ была прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем».

30 кастрычніка 2020 года журналіст быў затрыманы ў сваёй кватэры і потым арыштаваны на 15 сутак. Пасля ад’езду з Беларусі ў канцы 2021 года ён падарожнічаў па розных краінах, у тым ліку ў Іране і Расіі, быў у Паўднёвай Амерыцы, у кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск. 

Дабравольскі быў затрыманы сёлета 22 студзеня, праз дзесяць дзён пасля свайго 35-годдзя.

26 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.

Каментары6

  • Кра-кра
    18.10.2025
    Хітры гусак, бо для некаторых пашпарт з капустай даражэй за здаровы сэнс і жыццё.
  • Магілёў мая мара
    18.10.2025
    Таму што хоча дадому, няўжо не зразумела? Ці самі сябе спрабуеце перахітрыць?
  • Каментатар
    18.10.2025
    Здрадзіў фашыстоўскай дзяржаве. А ці ён прысягаў аграфюрару?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць