Вайна55

Выйшаў рэпартаж пра чатырох беларусаў, якія ваююць за Украіну ў мінамётным разліку на Харкаўшчыне

На поўнач ад Харкава ў мінамётным разліку ваююць чацвёра беларусаў з пазыўнымі «Каралуг», «Сварог», «Месяц» і «Рэч». Мужчыны ўжо некалькі месяцаў змагаюцца ў складзе 13‑й брыгады Нацыянальнай гвардыі «Хартыя». Пра іх на ютуб-канале брыгады з'явіўся рэпартаж.

Скрыншот з відэа

Мужчыны розных узростаў (аднаму з іх толькі 20 гадоў, яшчэ аднаму — 46) расказваюць, што выехалі з Беларусі ў 2020 ці 2021 гадах па прычыне палітычнага пераследу: некаторыя з іх ці ўжо затрымліваліся, іншыя мелі такія пагрозы. Цяпер іх мэта — перамагчы зброяй расійскі, а з ім і беларускі рэжым.

Расіяне бесперапынна абстрэльваюць іх пазіцыі артылерыяй, скідаюць FPV і дыстанцыйна мініруюць самаробнымі выбуховымі прыстасаваннямі. Але, нягледзячы ні на што, мінамётчыкі з Беларусі ўпарта ідуць да сваёй мэты. 

Адзін з беларусаў ва Украіне знайшоў нават жонку — ёй стала валанцёрка-кітаянка.

Адзін з герояў рэпартажу заяўляе, што больш ніколі не вернецца ў Беларусь ні пры якіх абставінах, бо яна зрабіла яму вельмі шмат кепскага. Іншы сцвярджае, што гэта ягоная асноўная мэта, і калі яна не здзейсніцца, то ён не ведае, што будзе ўвогуле рабіць. 

Каментары5

  • імя
    18.10.2025
    Зразумела, хлопцы, вы лепшыя з нас. Толькі каб жывыя заставаліся.
    Вось Месяц загінуў. Добра, што ў яго ёсць працяг на зямлі. Дзіця нарадзілася.
    І гонар і боль.
  • Кеша
    18.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Назіральнік
    19.10.2025
    «Адзін з герояў рэпартажу заяўляе, што больш ніколі не вернецца ў Беларусь ні пры якіх абставінах, бо яна зрабіла яму вельмі шмат кепскага»

    Ну вядома, калі нацыянальныя каштоўнасці для цябе зрусіфікаванага нічога ня значаць, то і ня бачыш розніцы паміж рэжымам і Беларуссю, і радзімы як такой у цябе няма.

    Апошнім часам у мяне хоббі – намагаюся знайсці на такіх відэа сапраўднага беларускамоўнага беларуса. Вялікая ўдача, калі хаця б адзін трапіцца. Сумна.

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі56

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

Кіроўца Voyah у Мінску даказаў, што ў яго жалезныя нервы2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць