Здарэнні22

На МКАД малады кіроўца ўрэзаўся ў слуп, пацярпела дзяўчына. А скончылася ўсё вяселлем

У ноч на суботу, 13 верасня, каля 00:50, у раёне 42‑га км МКАД здарылася сур’ёзная аварыя. Аўтамабіль Saab выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў ліхтар.

Машынай кіраваў 20‑гадовы хлопец, ён не справіўся з кіраваннем. Пацярпела яго 21‑гадовая пасажырка, дзяўчыну даставілі ў бальніцу.

Пасля публікацыі з Onliner звязаўся чытач, які сцвярджае, што кіраваў гэтым Saab.

— Машыну павяло ўправа — і ўсё, — растлумачыў ён. — Але ўсё добра, усе жывыя, на дзіва, усе цэлыя і амаль здаровыя.

Суразмоўнік папрасіў перадаць словы яго падзякі тым, хто дапамагаў яму і яго пасажырцы пасля здарэння.

— Ад усяго сэрца хацеў бы сказаць велізарны дзякуй экіпажу ДАІ №896: хлопцы пабеглі на дапамогу з другога боку МКАД у першыя 30 секунд пасля аварыі.

Дзякуй кіроўцу жоўтага аўтобуса МАЗ, які спыніўся і адразу пачаў дапамагаць даставаць пасажырку. Дзякуй доктару-хірургу БХМП, які праязджаў міма і зрабіў усе дзеянні, якія былі патрэбныя падчас чакання хуткай дапамогі. Дзякуй экіпажу хуткай і работнікам МНС. Вялікі дзякуй ім усім: калі б не гэтыя людзі, усё магло б закончыцца значна горш, — адзначыў чытач.

І вось — зусім нечаканы працяг гэтай гісторыі. Як расказалі, кіроўца і яго пасажырка — Іван і Ангеліна — да здарэння падавалі заяву ў ЗАГС. Падпісанне было прызначана на 17 кастрычніка.

І вось здарылася ДТЗ на МКАД. Ці перашкодзіла яно пары? Не.

— Супрацоўнікі ЗАГСа — і вялікі ім дзякуй за гэта — арганізавалі выязную працэдуру ў бальніцы, — расказалі ўдзельнікі цырымоніі.

Каментары2

  • руб
    21.10.2025
    Спадзяюся не развядуцца праз год
  • Ami
    21.10.2025
    руб, таксічнасць льецца праз вушы

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

Для вайны з Іранам Ізраіль стварыў сакрэтную базу ў Іраку2

МУС Германіі паведаміла пра выкарыстанне Расіяй арганізаваных злачынных груповак для здзяйснення забойстваў2

«Ён расійскі лабіст». Калас заявіла, што Шродэр не можа быць перамоўшчыкам ЕС з Расіяй4

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!9

У Польшчы рыхтуюць маштабныя змены ў атрыманні грамадзянства107

Адвакат патлумачыў, чым рызыкуюць пары без штампа ў пашпарце11

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць