Грамадства99

Дарадца прэзідэнта Літвы дапускае ўвядзенне нацыянальных санкцый супраць Беларусі

Дэйвідас Матулёніс не выключае магчымасці разгляду пытання аб увядзенні нацыянальных санкцый супраць Беларусі, калі паток метэазондаў з кантрабандай у Літву працягнецца. Аднак, па яго словах, у першую чаргу неабходна ўзмацніць абмежаванні, якія прымяняюцца ЕС да Мінска, паведамляе Delfi.lt.

Гэта (нацыянальныя санкцыі) — пытанне палітычнага рашэння. Калі яны будуць абмяркоўвацца і калі ў нас будуць выразныя параметры таго, як гэта зрабіць і супраць каго гэта будзе накіравана, то, я думаю, настане час аб гэтым пагаварыць», — заявіў Д. Матулёніс у эфіры Žinių radijas. Аднак, па яго словах, у першую чаргу трэба ісці па шляху ўзмацнення еўрапейскіх санкцый.

|Я думаю, што спачатку трэба выкарыстоўваць узровень Еўрасаюза. А потым, калі сітуацыя працягне абвастрацца, і мы ўбачым, што ўсё гэта не спыняецца, трэба зрабіць наступны крок, і тут трэба праявіць цвёрды стрыжань і рашучасць. Мятані і спробы пераканаць тут не працуюць. Таму што на самой справе толькі жорсткі, строгі падыход можа паўплываць на нашага суседа», — заявіў Матулёніс

«Думаю, наш міністр замежных спраў будзе вельмі сур’ёзна працаваць над далейшым узмацненнем санкцый, магчыма, шляхам уніфікацыі іх з расійскімі санкцыямі», — падкрэсліў ён.

Пасля таго, як прэм’ер-міністр Інга Ругінене даручыла Міністэрству замежных спраў скаардынаваць новы пакет санкцый супраць Беларусі з-за няспыннага патоку метэазондаў, міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што ўніфікацыя абмежавальных мер супраць Масквы і Мінска стала б адной з мер у адказ.

На мінулым тыдні ў Літве чатыры разы фіксаваліся метэазонды з кантрабандай з Беларусі. Супрацоўнікам памежнай службы ўдалося выявіць некалькі партый кантрабандных цыгарэт, дастаўленых на метэазондах з Беларусі. У іх перавозілася некалькі тысяч пачак цыгарэт.

Чатыры разы закрываўся аэрапорт Вільні і адзін раз у Коўне. Вечарам у нядзелю Літва закрыла мяжу з Беларуссю.

Каментары9

  • Янка
    28.10.2025
    Ёсік, яны праз Кяну ня едуць, бо няма сэнсу цягнуць іх у Клайпеду
  • Жора
    28.10.2025
    Думаецца, у свеце ўдарных дронаў на аптавалакне еўрапейскія партнёры добра парагочуць над праблемамі летувісаў з маленькімі шарамі, некіруемымі і павольнымі.
  • Пуціну пакажы
    28.10.2025
    Рашучасць і жорсткасць. А можа і нацыянальныя санкцыі. Малайцы супроць аўцы.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць