Эканоміка55

Новыя стаўкі адзінага падатку для ІП і важныя змены для таксістаў і будаўнікоў

Вось колькі падатку давядзецца плаціць прадпрымальнікам у 2026 годзе і якія змены прадугледжвае праект зменаў у Падатковы кодэкс. Новае ёсць і для плацельшчыкаў прафесійнага даходу.

Важныя новаўвядзенні для самазанятых

З наступнага года плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход (ППД) чакаюць дзве важныя змены.

Па-першае, з 2026 года для тых, хто зоймецца прафесійнай дзейнасцю, адменяць ільготу, калі выручка да 2000 рублёў на год не абкладалася падаткам. Цяпер падатак будуць налічваць на любую суму.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Па-другое, для тых, хто займаецца прафесійнай дзейнасцю, хочуць увесці мінімальны штомесячны плацёж памерам у 45 рублёў. Гэта можна назваць адказам на тое, што некаторыя рэгістраваліся плацельшчыкамі ППД выключна дзеля таго, каб не трапіць у «дармаеды».

Калі раней чалавек, напрыклад, мог паказаць выручку ў 3000 рублёў, то ён плаціў усяго 10% падатку з 1000 рублёў (першыя 2000 падаткам не абкладаліся) і, такім чынам, усяго за 100 рублёў на год «адкупляўся» ад статусу незанятага ў эканоміцы. Калі новаўвядзенні прымуць, то мінімум, які трэба будзе заплаціць за год, складзе 540 рублёў.

Стаўкі адзінага падатку і новаўвядзенні

Для індывідуальных прадпрымальнікаў засталося ўсяго некалькі відаў дзейнасці, па якіх можна выкарыстоўваць адзіны падатак. 

Адзін з іх — здача ў арэнду месцаў для кароткатэрміновага пражывання (за кожную кватэру, за кожны жылы дом, за кожны садовы домік, за кожную дачу).

Новыя стаўкі — у залежнасці ад населенага пункта:

— Мінск — 750 рублёў (было 703);

— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 699 рублёў (было 655);

— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 367 рублёў (было 344);

– іншыя населеныя пункты — 325 рублёў (было 305).

Новы праект прадугледжвае вяртанне адзінага падатку для таксістаў. Стаўкі такія:

  • для Мінска — 400 рублёў;
  • для абласных цэнтраў і Мінскага раёна — 350 рублёў;
  • для ўсіх астатніх — 300 рублёў.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Магчымасць працаваць з адзіным падаткам таксама плануюць вярнуць для будаўнікоў. Стаўкі:

  • для Мінска — 800 рублёў;
  • для абласных цэнтраў і Мінскага раёна — 700 рублёў;
  • для ўсіх астатніх — 550 рублёў.

Пры гэтым са спіса плацельшчыкаў адзінага падатку зніклі ІП, якія прапануюць «іншыя віды работ і паслуг».

Стаўкі для гандлю

Адзіны падатак плацяць таксама тыя, хто займаецца раздробным гандлем. Ён розніцца па групах.

Хлеб і хлебабулачныя вырабы, малако і малочная прадукцыя:

— Мінск — 851 рубель (было 798);

— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 520 рублёў (было 487);

— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 340 рублёў (было 319);

– іншыя населеныя пункты — 284 рублі (было 266).

Агародніна, садавіна, ягады, кавуны, дыні, вінаград:

— Мінск — 856 рублёў (было 802);

— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 643 рублі (было 603);

— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 450 рублёў (было 422);

– іншыя населеныя пункты — 322 рублі (было 311).

Іншыя харчовыя тавары:

— Мінск — 1325 рублёў (было 1242);

— абласны цэнтры і Мінскі раён — 815 рублёў (было 764);

— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 566 рублёў (было 530);

– іншыя населеныя пункты — 529 рублі (было 496).

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Нехарчовыя тавары:

— Мінск — 1755 рублёў (было 1645);

— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 1088 рублі (было 1020);

— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 773 рублі (было 724);

– іншыя населеныя пункты — 700 рублі (было 656).

Каментары5

  • Ян
    05.11.2025
    Пакуль не падохне пракляты лукашызм, падаткі будуць расці ды расці
  • )/-
    05.11.2025
    Кийко и Селиверстов -поганые лукашисты. Ну, ответка больно вернется.
  • Падатак плаціцца да атрымання даходу...
    06.11.2025
    Га, за месяц.
    І яшчэ прыкол.
    "Период времени, по результатам которого необходимо подать налоговую декларацию является 1 календарный месяц. Не позднее 1 числа месяца, в котором ИП будет осуществлять свою деятельность обязан предоставить налоговую декларацию и уплатить ЕН".

    То бок калі вырашылі зарэгістраваць ІП і пачаць працаваць, напрыклад, бульбу прадаваць з 01.12.2025, то аплаціць падатак трэба не пасля таго, як бульбу прададзіце і прыбытак атрымаеце. Не в декабре . А да 01.12 ., то бок у лістападзе (ноябре).
    Спачатку падатак дзяржаве 856 р. за месяц. А потым толькі дазваляецца пачынаць працу.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць