Свет77

«Сын Гітлера», «мярзотнік» і «нацыст» — Бразілія абураная канцлерам Германіі

«Бразілія ўдзячная за ваша адбыццё».

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo / Ebrahim Noroozi

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц выклікаў абурэнне ў Бразіліі сваімі пагардлівымі словамі пра горад Белен, дзе праходзіла Сусветная кліматычная канферэнцыя.

На кангрэсе ў Германіі Мерц сказаў: «Мы жывём у адной з самых прыгожых краін свету. Я спытаў некалькіх журналістаў, якія былі са мной у Бразіліі на мінулым тыдні: хто з вас хацеў бы тут застацца? Ніхто не падняў руку. Усе былі рады, што мы вярнуліся ў Германію».

Прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва адразу адрэагаваў на гэтыя словы, заявіўшы, што канцлер павінен быў у Белене «зайсці ў бар, патанцаваць і паспрабаваць мясцовую кухню» — тады «ён зразумеў бы, што Берлін не можа прапанаваць яму і дзесяці працэнтаў той якасці, якую дае штат Пара і горад Белен», піша BILD.

Яшчэ больш рэзка адрэагаваў мэр Рыа-дэ-Жанэйра Эдуарда Паэс: у X ён назваў Мерца «сынам Гітлера», «мярзотнікам» і «нацыстам». У хуткім часе ён выдаліў гэты пост і напісаў замест яго: «Гэта быў мой спосаб сёння выпусціць пару. Заставайцеся спакойнымі ў МЗС. Няхай жыве сяброўства паміж Бразіліяй і Германіяй».

На Мерца ў інстаграме таксама абрынулася шмат каментароў ад бразільцаў. Там напісалі, напрыклад: «Бразілія ўдзячная за ваша адбыццё. Выдатна, што вы зноў дома — лепш заставайцеся там, мы па вас дакладна не будзем сумаваць».

Каментары7

  • Янка
    20.11.2025
    Канешне ж ў Нямеччыні інснуюць кварталы, населеныя туркамі і арабамі, у якіх чысціня і атмасфера заўважна адрозніваюцца ад месцаў, дзе жывуць этнічныя немцы. Але да ўзроўню фавэл Ріа і тамтэйшых парадкаў нават ім вельмі далёка, таму спадар Паэс мусіў быць апошнім, каму было б дарэчным пікіявацца з Мерцам. Але і спадару Мерцу варта памятаць, што ў Бразіліі ёсць два гарады, населеныя нямецкімі імігрантамі і іхнымі нашчадкамі - Blumenau і Pomerode, архітэктуры і чысціні ў якіх пазайздросціць умоўныя Эссэн і Гельзэнкірхен.
  • Žvir
    20.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Wishenka
    20.11.2025
    Я разумею Мерца вельмi добра, але ж трэба быць хоць крыху хiтрэйшым

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары23

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць