Свет2626

Прэзідэнт Польшчы, разважаючы пра сучасную цэнзуру, згадаў беларусаў і іх «вялікага чалавека»

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падчас лекцыі ў Карлавым універсітэце ў Празе назваў беларусаў сярод спадчыннікаў Рэчы Паспалітай і згадаў нашага першадрукара, заўважыў Reform.news.

 Караль Наўроцкі ў Карлавым універсітэце. Скрын відэа

Лекцыя была прысвечана яго бачанню еўрапейскай палітыкі.

Пакрытыкаваўшы ЕС за імкненне да залішняй цэнтралізацыі, Наўроцкі выклаў польскую праграму, паводле якой адзінымі суверэнамі павінны быць нацыянальныя дзяржавы.

У гэтым кантэксце ён пазіцыянаваў Польшчу як краіну, якая некалі паказала прыклад суіснавання продкаў сучасных палякаў паводле прынцыпу «свабодныя са свабоднымі, роўныя з роўнымі» з продкамі сучасных літоўцаў, беларусаў, украінцаў і яўрэяў.

Згадаўшы беларусаў як адных са спадкаемцаў Рэчы Паспалітай, Наўроцкі, разважаючы пра цэнзуру, прысвяціў некалькі словаў нашаму першадрукару: «Ідэя любой цэнзуры чужая польскай палітычнай культуры. Ужо ў канцы XVI стагоддзя вялікі канцлер Кароны і вялікі гетман Кароны Ян Замойскі, калі маскоўскія паслы Івана Грознага папрасілі спаліць кнігі, якія паказваюць крамлёўскага кіраўніка ў негатыўным святле, адказаў: «Мы тут, у гэтай Рэчы Паспалітай, не забараняем і не загадваем пісаць якія-небудзь кнігі». Гэта агульная традыцыя Рэчы Паспалітай і Чэшскай Рэспублікі.

Нездарма Францыск Скарына, сёння сімвал вялікага чалавека эпохі Адраджэння для беларусаў, надрукаваў сваю першую ў свеце Біблію, напісаную кірыліцай на старажытнабеларускай мове, тут, у Празе, у 1517 годзе, а іншыя свае працы — у Вільні — сталіцы Вялікага Княства Літоўскага».

Каментары26

  • 1569
    25.11.2025
    Той момант, калі прэзідэнт Польшчы лепш ведае беларускую гісторыю чым шматлікія абруселыя прарасейскія лукашэнкаўскія дзеячы і нямала прадстаўнікоў новай апазіцыі.
  • Дэкамунізацыя
    25.11.2025
    Ужо зразумела, чаму многія анархісты, феміністкі, квір-актывісты і іншыя ўжо пазбаўленыя грантаў антыфашысты з Беларусі, якія апынуліся ў Польшчы, так пляваліся, што палякі выбралі Наўроцкага.
  • Ы
    25.11.2025
    даведка, хахахах, сапраўды

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь15

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь15

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць