Спорт33

Цуд у Лондане: Гулец зборнай Літвы зарабіў дзевяць балаў за дзевяць секундаў да канца сустрэчы

Ігнас Саргюнас здолеў учора зрабіць цуд у Лондане.

Зборная Літвы па баскетболе ўчора ў сталіцы Брытаніі праводзіла першы матч адборачнага турніру да чэмпіянату свету.

За 9,8 секунды да канца сустрэчы Літва саступала 80:87, але тут за справу ўзяўся гулец віленскага «Рытаса» Ігнас Саргюнас. Спачатку ён закінуў трохачковік, Брытанія са штрафнога адквітала адзін бал, потым Ігнас паклаў у кошык яшчэ трохбальнік, а потым спыніў атаку брытанцаў і ледзь не з сярэдзіны поля на апошняй долі секунды закінуў у кошык — 89:88. 

Яго гульню параўноўваюць з легендарным подзвігам Рэджы Мілера ў 1995 годзе, калі гулец «Індыяны» набраў восем балаў за 8,9 секунды ў паўфінале плэй-оф НБА.

Ігнас учора быў прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы з 8,6 баламі.

Каментары3

  • Valadzimir
    28.11.2025
    "Наша Ніва" піша "Літва", Урбонас напісаў "Lithuanian", а ў гульцоў на майках абсалютна ясна бачны надпіс - "LIETUVA".
  • Літвін
    28.11.2025
    Valadzimir, вынік беларушчыны: ад свайго выракацца, да Маскве падпарадкавацца
  • не ўвесь той цуд, што блішчыць
    29.11.2025
    Ёсць толькі два Цуды - Цуд на Вісле і Цуд на Каляды, яшчэ можна дадаць Цуд на Ірпіні. Усё астатняе ад нячысцікаў, што заўтра не ўспомняць. Можа толькі Сабоніса..

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць