Свет22

СБУ выкрыла брытанскага інструктара, які шпіёніў ва Украіне на карысць Расіі. З яго зброі забілі Парубія

У 2024 годзе Дэвід Катмар прыбыў ва Украіну як інструктар, каб дапамагаць у падрыхтоўцы вайскоўцаў УСУ.

Фота: facebook.com/SecurSerUkraine

Контрразведка СБУ сумесна з брытанскімі спецслужбамі ўстанавіла, што грамадзянін Вялікабрытаніі Рос Дэвід Катмар у 2024—2025 гадах выконваў заданні расійскіх спецслужбаў, паведамляе РБК-Украіна.

Паводле даных следства, затрыманы, верагодна, займаўся разведвальна-дыверсійнай дзейнасцю ва Украіне. Ён арыштаваны і знаходзіцца пад вартай.

У 2024 годзе Катмар прыбыў ва Украіну як інструктар, каб дапамагаць у падрыхтоўцы вайскоўцаў УСУ. Ён меў баявы досвед, набыты падчас службы ў арміі і ўдзелу ў аперацыях на Блізкім Усходзе.

Суразмоўца РБК-Украіна таксама адзначыў, што, па версіі следства, расійскія спецслужбы перадалі Катмару агнястрэльную зброю і боепрыпасы для здзяйснення «мэтавых забойстваў» ва Украіне.

У прыватнасці, ёсць падставы лічыць, што ён завозіў і размяркоўваў зброю, з якой былі забітыя Ірына Фарыён і Андрэй Парубій.

Грамадскага дзеяча Ірыну Фарыён застрэлілі 21 ліпеня 2024 года ў Львове. Яна з валізкай чакала каля свайго дома таксі. Забойца, 18‑гадовы хлопец, падышоў да яе амаль ушчыльную і застрэліў.

Экс-старшыню Вярхоўнай Рады і экс-каменданта Майдана Андрэя Парубія застрэлілі 30 жніўня 2025 года ў Львове. Стралок быў апрануты як кур'ер службы дастаўкі. Паводле наяўнай інфармацыі, ён выкарыстаў электраровар. Нападнік падышоў да Парубія і восем разоў стрэліў у яго, пасля чаго з'ехаў з месца злачынства.

Каментары2

  • Фармашлеп
    02.12.2025
    Про Кенеди там ничего не накопали?
  • Хрыч
    02.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў16

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве збіраюцца абмежаваць беларусам магчымасць куплі нерухомасці5

Пуцін і Трамп пагаварылі пра вайну ва Украіне1

Абнавілі Дырэктыву №1 аб умацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны3

У Беларусі з’явіўся вінаград са смакам клубніц1

Дачка Ілана Маска стала тварам правакацыйнай кампаніі супраць штучнага інтэлекту18

У Беларусі пачалі шыць зімовую вопратку для цялят1

Вілейскі хлебазавод стаў выпускаць торты для будучых бацькоў

Трамп апублікаваў карту, на якой у склад ЗША уключаныя ўся Паўночная і Цэнтральная Амерыка, а таксама Ісландыя12

Сябар Пачобута: Пасля тыдня ў Беларусі Андрэй паедзе ў Амерыку7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў16

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць