Уладзіміра Качагура, пастара наваградзкай царквы «Новае Пакаленьне», 14 мая судзілі за «праведзенае 15 сакавіка богаслужэньне па месцу пражываньня на здымнай кватэры пастара, без дазволу на гэта мясцовага выканаўчага органа». Такога працэсу не бывала ў рэгіёне ад савецкіх часоў.
«Гэтае судзілішча было заказам КДБ», — тлумачыць пастар Уладзімір.
Судзьдзя Раманоўскі зачытаў прысуд: «Вінаваты! Штраф 700 000 беларускіх рублёў, што складае 20 базавых велічыняў».
Каментары