Кіно11

Помнік кіраўніку «Манголкіно» ўсталююць у Полацку

Бюст аўтару першага беларускага мастацкага кінафільма, палачаніну Юрыю Тарычу неўзабаве ўсталююць у Полацку. Пра гэта паведаміў дырэктар дзяржпрадпрыемства «Кінавідэасетка» Феактыст Фядотаў.

Бюст аўтару прыгодніцкага фільма «Лясная Быль» паўстане ў гістарычным цэнтры Полацку
насупраць адзінага полацкага кінатэатру «Радзіма», непадалёк ад помніка Сімяону Полацкаму. Урачыстая цырымонія адкрыцця бюста адбудзецца 28 траўня, падчас выступяць прадстаўнікі «Беларусьфільму», а полацкая спявачка Наталля Чатвяракова заспявае «Песню пра кіно».

«Юрый Тарыч большасць свайго жыцця прабавіў па-за межамі Полацку, — кажа Феактыст Фядотаў. — Але фактычна сваёй творчасцю ён уславіў наш горад».

Акрамя вялізнага ўнёску ў айчынны кінематограф, рэжысёр, актор і сцэнарыст Юрый Тарыч (1885-1967) меў цікавую біяграфію. Палачанін, ён быў першым, хто фактычна распачаў ленініану: зрабіўся першым акторам, які на прафесійнай сцэне сыграў Леніна. У 1921 у якасці кіраўніка Курсанцкага тэатра ў маскоўскім Крамлі паставіў п’есу «Згуба своеўладдзя» і сыграў у ёй галоўную ролю. У 1926 паводле аповесці Міхася Чарота «Свінапас»Тарыч зняў фільм «Лясная быль»пра партызанскую барацьбу беларусаў падчас савецка-польскай вайны. Да жалю, стужка цалкам не захавалася. Юрый Тарыч паставіў шмат мастацкіх і дакументальных фільмаў: «Крылы халопа», «Нянавісць»…

Падчас вайны ўзначаліў сфармаванае на тэрыторыі Савецкага Саюза «Манголкіно» і зняў адзін з першых мангольскіх фільмаў «Стэпавыя віцязі».
Сумесна з Корш-Сабліным зняў у 1942 стужку «Беларускія навелы». У 1984 «Беларусьфільм» зрабіў дакументальны стужку «Старонкі яго палёту», прысвечаную Юрыю Тарычу.

Каментары1

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць