Свет11

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе

Паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК 20 кастрычніка паведаміла, што Кім Чэн Ын наведаў Агульнадзяржаўную выставу адзення і абутку.

Фота: ЦТАК

Напярэдадні з'явіліся чуткі, што нібыта Кім Чэн Ын трапіў у кому пасля кровазліцця ў мозг.

«У інтэрнэце распаўсюджваюцца чуткі пра тое, што лідар КНДР Кім Чэн Ын упаў у кому пасля кровазліцця ў мозг. Карыстальнікі сацыяльных сетак сцвярджаюць, што паўночнакарэйскага лідара экстранна даставілі ў бальніцу ў Кітаі пасля цяжкага кровазліцця, каб аказаць яму тэрміновую медыцынскую дапамогу», — апісаў чуткі пракрамлёўскі тэлеграм-канал «Пул №3».

Паводле непацверджаных звестак, Кім Чэн Ына вывезлі з краіны праз нізкі ўзровень медыцынскага абслугоўвання ў Пхеньяне, а згодна з чуткамі, якія распаўсюджваюцца ў інтэрнэце, яго даставілі ў Пекінскі аб’яднаны медыцынскі каледж, дзе яму нібыта аказалі экстранную дапамогу.

Апошні раз Кім Чэн Ына нібыта бачылі на публіцы 11 кастрычніка падчас наведвання музея ваеннай тэхнікі ў Пхеньяне. 

У 2020 годзе ў сацыяльных сетках таксама актыўна распаўсюджваліся паведамленні пра смерць Кім Чэн Ына пасля таго, як ён на некалькі месяцаў знік з публічнай прасторы, нагадвае Пул №3.

На думку экспертаў, у выпадку смерці Кім Чэн Ына менавіта яго сястра Кім Ё Чжон, дырэктар Аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Працоўнай партыі Паўночнай Карэі, можа часова ўзначаліць краіну. Яна ўжо мае значны ўплыў у паўночнакарэйскім кіраўніцтве.

Разам з тым сёння Цэнтральнае паўночнакарэйскае агенцтва апублікавала навіну, што ўчора Кім разам з дачкой, з якой ён апошнім часам рэгулярна з'яўляецца на ўсіх мерапрыемствах, агледзеў экспазіцыю ў суправаджэнні вядучых партыйных і ўрадавых чыноўнікаў.

«Кім выказаў задавальненне маштабам выставы і якасцю прадукцыі. Ён заклікаў надаваць больш увагі дызайну, выпускаць вырабы з элементамі дзяржаўнага сцяга, а таксама забяспечваць якасць школьнай і студэнцкай формы, партфеляў і абутку», — піша ЦТАК.

Фота: ЦТАК

Каментары1

  • путник
    20.10.2026
    стоит как живой

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром67

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць