Вайна55

Зяленскі правёў размову з дзяржсакратаром ЗША Рубіа

«Размаўляў з Марка Рубіа, і размова была прадметнай — пра тыя пытанні, якія маюць значэнне», — паведаміў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале.

Марка Рубіа. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Зяленскі напісаў пра тры важныя праблемы для Украіны.

«Першае — гэта супрацьбалістычныя перахопнікі, неабходныя для абароны жыццяў. Другое — ранняе папярэджанне пра расійскія балістычныя атакі, якое мае жыццёва важнае значэнне. Трэцяе — сітуацыя вакол Starlink/Starshield, працу якіх неабходна аднавіць. Вядома, усё гэта адбываецца на фоне нашых дыпламатычных намаганняў, накіраваных на тое, каб скончыць гэтую жахлівую вайну і спыніць пастаянныя забойствы людзей. Дамовіліся неўзабаве зноў звязацца, каб абмяняцца абнаўленнямі. Дзякуй, Марка, за канструктыўны дыялог! Дзякуй усім у Амерыцы, хто падтрымлівае справядлівыя падыходы!» — напісаў Зяленскі.

Каментары5

  • Капец
    20.10.2026
    Другое — ранняе папярэджанне пра расійскія балістычныя атакі, якое мае жыццёва важнае значэнне - гэта усё было, пакуль Зяленскі не пачаў сварыцца з ЗША і заяўляць, што яны маўляў нічым не дапамагаюць.
    ЗША ў вельмі лайтовай форме далі зразумець, што такое "Амерыка не дапамагае".
  • Капец
    20.10.2026
    Трэцяе — сітуацыя вакол Starlink/Starshield, працу якіх неабходна аднавіць - гэта таксама вынік неўмення Зяленскага весці сябе дыпламатычна і выконваць дамовы з саюзнікамі.
    Фактычна назіраем, як хуцпа Зяленскага ў дачыненні да сваіх вайсковых саюзнікаў адкінула Украіну на некалькі крокаў назад: трэба ізноў пачынаць дамаўляцца з саюзнікамі аб тым, пра што раней ужо было дамоўлена і выконвалася.
    Гэта б'е як па дзейнасці ЗСУ, якое прывыкла абапірацца на бесперабойную дапамогу ЗША, так і канечне па мірных жыхарах.
  • Капец
    20.10.2026
    Я лічу, што Зяленскаму не трэба браць прыклад з Лукашэнкі і ва ўсе пытанні лезць самому (часта як слон у пасуднай лаўцы), рушачы дамоўленасці, аб якіх дамовіліся дыпламаты, вайскоўцы, дэпутаты і іншыя дзяржаўныя службоўцы Украіны.
    Трэба даверыць перамовы з амерыканскімі саюзнікамі спецыялістам з вайсковай і дыпламатычнай адукацыяй, якія ведаюць, як правільна весці перамовы.
    Хуцпа гэта не перамовы.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць