Эканоміка

Заруба ў расійскім судзе: падатковая Кіраўскай вобласці шантажавала багаценькую «дачку» «Беларуснафты» банкруцтвам

Напрыканцы 2025 года падаткавікі Кіраўскай вобласці Расіі накіравалі ў Арбітражны суд Масквы заяву аб прызнанні банкрутам кампаніі «Янгпур» — супербагатай расійскай дачкі «Беларуснафты», якая займаецца здабычай нафты і газа ў Расіі. Як аказалася, пытанне было ў доўгу на $19 тысяч. Аднак суд спыніў маразм. 

АТ «Нафтавая кампанія «Янгпур» — даччыная кампанія «Беларуснафты», якая з 2013 года вядзе разведку і здабычу нафты і газа на тэрыторыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расіі. 

У студзені 2026 года кампанія трапіла ў дзіўныя загалоўкі расійскіх СМІ, ёй прадказвалі банкруцтва. Усё таму, што ў Маскоўскім арбітражным судзе з'явілася справа аб прызнанні «Янгпура» банкрутам па патрабаванні падатковай службы Кіраўскай вобласці. 

Офіс «Янгпура», фота: скрыншот YouTube

Апошні суд па справе адбыўся 3 сакавіка. У выніку аказалася, што ніякай гаворкі пра банкруцтва «Янгпура» — кампаніі з гадавой выручкай каля 330 мільёнаў даляраў — не ідзе. 

Насамрэч Кіраўская падатковая вырашыла такім арыгінальным чынам падштурхнуць «Янгпур» да сплаты доўга памерам каля 19 тысяч даляраў.

Заява аб прызнанні «Янгпура» банкрутам была пададзена ў суд 26 снежня 2025 года. У пачатку студзеня суд прыняў заяву. З таго часу бакі перакінуліся некалькімі хадайніцтвамі да суда. 

Кіраўская падатковая апошнім аргументам прасіла суд прызначыць арбітражнага кіраўніка, то-бок чалавека, які па прызначэнні суда бярэ на сябе кіраванне кампаніяй-даўжніком, а таксама праводзіць ацэнку маёмасці і распрадае яе для пагашэння даўгоў.

У той жа самы час валавы прыбытак «Янгпура» за апошні вядомы год (2024) склаў каля 94 мільёнаў даляраў. Іншымі словамі, было ясна, што кампанія проста не пагаджаецца з налічаным падаткам. 

У выніку адшукаць 19 тысяч даляраў, каб угаманіць юрыстаў Кіраўскай падатковай, усё ж прыйшлося. Яны адклікалі заяву, а на суд не з'явіліся.

«Прадстаўнік даўжніка ўказаў, што запазычанасць перад паўнамоцным органам пагашана ў поўным аб'ёме. Прадстаўнік заяўніка на пасяджэнне не з'явіўся […] Суд вызначыў: прыняць адмову УФПС Расіі па Кіраўскай вобласці ад заявы аб прызнанні банкрутам АТ «НК «ЯНГПУР». Спыніць вытворчасць па справе», — гаворыцца ў пастанове Маскоўскага арбітражнага суда.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?7

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць