Свет44

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты

У Францыі 17 кастрычніка прайшлі пратэсты супраць росту кошту жыцця і праблем у сістэме адукацыі. Акцыі адбыліся ў Парыжы, Марселі, Ліёне, Рэне і іншых гарадах. Яны суправаджаліся сутычкамі з паліцыяй, спробамі перакрыць дарогі і затрыманнямі ўдзельнікаў, піша Euronews.

Пратэсныя выступленні ў Парыжы. Фота: AP Photo / Thibault Camus

Паводле звестак паліцыі, у Парыжы затрымалі не менш за 61 чалавека. З іх 21 чалавека затрымалі пасля акцыі каля штаб-кватэры тэлеканала CNews, які ўваходзіць у медыяканцэрн Венсана Балёрэ, вядомага правакансерватыўнымі поглядамі. Каля ста дэманстрантаў кідалі розныя прадметы ў вокны будынка.

Яшчэ 40 чалавек затрымалі за нашэнне ахоўнага рыштунку або прадметаў, якія паліцыя расцаніла як забароненую зброю. У некаторых раёнах французскай сталіцы правядзенне дэманстрацый забаранілі.

У Марселі група пратэстоўцаў на пэўны час уварвалася ў будынак мэрыі, праламаўшы ўваходныя дзверы металічнымі агароджамі. Паліцыя выцесніла іх з будынка. Тамсама праваахоўнікі спынілі спробу натоўпу заблакаваць вуліцу, а некаторыя дэманстранты спрабавалі атакаваць паліцэйскі ўчастак.

У Рэне і Ліёне ўдзельнікі акцый таксама спрабавалі перакрываць рух транспарту.

Па ўсёй краіне было заяўлена каля 1500 розных дэманстрацый. Паліцыя чакала, што ў Парыжы і ваколіцах у іх возьмуць удзел каля 40 тысяч чалавек, а ў астатніх рэгіёнах — яшчэ прыкладна 150 тысяч.

Пратэсты выкліканыя не толькі падаражаннем жыцця, але і планамі скараціць выдаткі на адукацыю. З сярэдзіны верасня французскія школьнікі патрабуюць павялічыць колькасць настаўнікаў, паменшыць напаўняльнасць класаў і палепшыць умовы навучання.

Напярэдадні прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў удзельнікаў акцый да стрыманасці. Ён падкрэсліў, што права на пратэст не павінна суправаджацца гвалтам і беспарадкамі.

Каментары4

  • Gorliwy Litwin
    17.10.2026
    Канешне, ў пратэстаў ёсць і аб'ектыўныя прычыны. Але накіроўваюць іх перадусім Расія, магчыма таксама Іран і радыкальныя ісламісты ці нават і Кітай . Але Расія разлічвае што ў выніку выйграюць не пратэстоўцы, а Ле Пэн, за якую прагаласуюць спалоханыя буржуа. А ўжо Ле Пэн як і АдГ ў Германіі - здадуць Украіну. Пры ўсіх адрозненнях сітуацый, гэта ў нейкім сэнсе паўтор 1815 і 1945 гг. калі Расія як бы "ратавала" Еўропу ад яе ўласнай дурасці, але вельмі вялікім коштам (кажу не пра кошты Расіі але самой Еўропы). І не бачна ў Еўропе лідараў і арганізацый якія могуць зламаць такі сцэнар.
  • Маўклівы беларус
    17.10.2026
    Gorliwy Litwin ,

    Аб'ектыўная прычына - рост нееўрапейскага насельніцтва, асабліва сярод моладзі, якія маюць 0 адаптацыю да нормаў і культуры краіны-рэцыпіента.
    І гэта ня толькі не выклікае заклапочанасць улад, а наадварот - паўсюль святкуецца як перамога мультыкультуралізму.

    Аніякіх іншых аб'ектыўных прычын не існуе.

    Адсюль і спаленыя цэрквы і школы, і вандалізм на вуліцах, і рабаванне крамаў, і абслютна дзікунскія злачынствы, якіх тут не бачылі 2-3 пакаленні. Бо ўсе прыбышы - "вечныя ахвяры", а ўсе мясцовыя - вечна павінны расплачывацца за міфічныя грахі расізму і каланіялізму 200-гадовай даўніны. Нават у ціхім Люксембургу, і краінах што паелі рэальнага імперыялізму як Фінляндыя ці Польшча з Літвою.

    Амерыканшчына нейкая: яны там так жывуць, аддалі гарады на знішчэнне дзікунам, а самі жывуць па вёсках навокал, пажадана з аховай і варотамі. І нам таго жадаюць.

    А наконт Пуціна... дык самыя лявацкія "прапалесцінскія" краіны як Ірландыя і Гіспанія гандлююць з Пуціным прама зараз, і падымаюць вэрхал, калі ім на гэта ўказваюць. І Германія, і Францыя, і Бельгія не адмаўляюцца без аніякіх "прапуцінскіх" "ультра-правых". Таму гэта ўсё адгаворкі і палітычная прапаганда.

    Патрэба ў бяспецы - базавая патрэба чалавека.

    Ле Пэн ці АфД, гэта мяккі ліберальны выбар: "бумеры", якія баяцца за свае пенсіі і дарагую нерухомасць, пад якую яны могуць займаць грошы, гатовыя ўтапіць будучыню краіны і ўсяго ЕС абы мець магчымаць хадзіць на танцы і падарожнічаць па 2-3 разы на год. Таму бы неяк мякенька там нешта змяніць, але яе паказвае практыка - нічога прынцыпова не змяняецца, ні ў Італіі, ні ў Грэцыі, ні ў Швецыі.

    Здаровае больш маладое грамадства мусіла б падтрымаць таго, хто навядзе парадак на вуліцах гарадоў у 48 гадзін. Як адзін артылерыст у свой час.
  • Gorliwy Litwin
    18.10.2026
    Маўклівы беларус, лукашэначка ж у 1994 г такі парадак і навёў. Большасці белых русаў надта ж падабаецца.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць