Грамадства1313

Мэр Вільні прапануе не падаўжаць дазвол на жыхарства тым, хто не валодае літоўскай мовай на пачатковым узроўні

Па словах Валдаса Бенкунскаса зараз самы час вызначыцца ў пытанні палітыкі, каб у будучыні пазбегнуць сур’ёзных наступстваў.

«Сёння мы знаходзімся ў важнай кропцы: або бяром сябе ў рукі і ўводзім ясныя правілы, або пускаем усё на самацёк і паўтараем памылкі іншых краін Еўропы», — сказаў Бенкунскас, піша Delfi.lt.

Мэр сталіцы Літвы выказаўся за тое, каб у прыезджых была матывацыя вывучаць літоўскую, таму прапануе звязаць выдачу дазволу на жыхарства з валоданнем мовай.

«Прашу міністра ўнутраных спраў ініцыяваць патрабаванне, каб часовы дазвол на жыхарства падаўжалі толькі тым, хто валодае літоўскай на ўзроўні не ніжэй за A2», — сказаў мэр.

Муніцыпалітэт адкрыў платформу ў інтэрнэце. Яна дае магчымасць мігрантам вывучаць літоўскую (за ўрокі яны плацяць самі), горад толькі забяспечвае бясплатныя месцы для выкладання. Першыя вынікі паказалі вялікі інтарэс з боку замежнікаў — менш чым за тыдзень платформу наведалі 15 000 карыстальнікаў, амаль 3 000 падпісаліся на абнаўленні.

«За 5 працоўных дзён мы атрымалі запыты ад 600 замежнікаў, якія хочуць удзельнічаць у праграме выкладання мовы. Я б сказаў, што гэта добры вынік. А працэс толькі пачаўся», — парадаваўся мэр.

***

Калі вы жывяце ў Літве, то можаце падтрымаць «Нашу Ніву» часткай вашага падаходнага падатку. Гэта не будзе каштаваць вам ані цэнта.

Вы проста перанакіруеце 1,2% ад ужо сплачанага вамі падатку пры падачы штогадовай дэкларацыі.

Вось падрабязная інструкцыя, я гэта зрабіць, калі вы працуеце ў Літве.

Калі вы працуеце ў Польшчы — то вам сюды. 

Каментары13

  • Вася
    09.04.2026
    ВНЖ - временный вид на жительство. Он на то и временный, что человек не планирует связывать свою судьбу с Литвой. По разным причинам: свою Родину любит, семья на Родине, мать, отец... Приехал поработать и ВНЖ получил по работе. Проработал года два, конкретный опыт получил именно для данной работы. Наниматель тоже что-то затратил на прием этого человека и его адаптацию. Казалось бы все довольны. Но нет. Появляется какой-то чиновник, который живет за налоги как этого работника, так и этого работодателя и при этом не имеет ни малейшего отношения ни к этому нанимателю, ни к этому человеку. И с умным видом заявляет:" Ша, ребята! Я вам поставлю дополнительные условия учить язык. А нет - уматывайся, а наниматель - нового ищи". А , например, этот работник - строитель или рабочий на заводе. Работает по 12-14 часов в день. Образование - "так себе". Не до языков. Вот реальная картина происходящего. Внимание вопрос: кого нужно "выпереть" первым?
  • Stary Litwin
    09.04.2026
    Вася, Па-першае, у Літве строга забаронена працаваць по 14 гадзін. Па-другое, імігрантам не наладжваць парадак у іншай краіне. Не падабаецца — чамадан — вакзал — бульбакалгас.
  • Сваю краіну
    09.04.2026
    Трэба вяртаць ад вяртухаеў маскоўскіх.

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць