Грамадства11

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі

У Віцебску плануюць афіцыйна ўладкаваць так званыя «народныя сцежкі» — гэта дарожкі, якія жыхары самі вытоптвалі ў дварах для зручнасці. У межах новай праграмы «Сцежкавая сетка» ў 2026 годзе заасфальтуюць 159 такіх сцежак, піша sb.by.

Фота ілюстрацыйнае

Такія сцежкі з’явіліся на зялёных зонах паміж дамамі, і ўлады вырашылі не змагацца з імі, а наадварот — прыстасаваць пад рэальныя патрэбы людзей і зрабіць паўнавартаснымі пешаходнымі дарожкамі.

Агульная даўжыня гэтых маршрутаў складзе больш за 20 кіламетраў. Шырыня дарожак будзе каля 1,2 метра, а даўжыня — ад невялікіх участкаў прыкладна ў 40 метраў да больш за 500 метраў.

Праект закране ўсе раёны горада, а работы выканае мясцовае камунальнае прадпрыемства.

Акрамя гэтага, у Віцебску працягнуць і іншыя работы па ўпарадкаванні:

  • у 102 дварах усталююць і адрамантуюць 159 спартыўных і дзіцячых пляцовак;
  • у 48 дварах правядуць комплексны рамонт (новы асфальт, лаўкі, урны);
  • плануюць высадзіць каля 700 дрэў і 500 кустоў.

Каментары1

  • не прайшло, як гаварыцца і 50 год..
    10.04.2026
    а нам выкладчыкі ў інстытуце яшчэ некалькі дзесяткаў год таму казалі, што ў Літве будуюць мікрараёны, але дарожкі не робяць, чакаюць, пакуль жыхары самі пратопчуць, а потым толькі добраўпарадкваюць

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць10

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць