Эканоміка

Сідорскі прапануе ўкараняць эканамічныя механізмы стымулявання безнаяўных разлікаў

Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прапануе ўкараняць эканамічныя механізмы стымулявання развіцця безнаяўных разлікаў. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы развіцця тэхнічнай інфраструктуры, што забяспечвае выкарыстанне банкаўскіх пластыкавых картак, на 2006‑2010 гады.

Намеснік прэм’ер‑міністра Андрэй Кабякоў, выступаючы на пасяджэнні, адзначыў, што яшчэ ў 2007 годзе было прынята прынцыповае рашэнне па зніжэнню банкаўскай камісійнай платы за эквайрынг — з 2,5 працэнта да 0,3‑0,5 працэнта, гэта значыць у 5‑8 разоў. «Такім чынам, мы зраўнавалі расходы на эквайрынг з коштам інкасацыі наяўных грашовых сродкаў», — растлумачыў ён. Калі інкасацыя была ў 5 разоў таннейшая за эквайрынг, гандаль адмаўляўся ад пераходу на выкарыстанне банкаўскіх пластыкавых картак, паколькі яму гэта было нявыгадна.

«Мы ў гэтым рэжыме прапрацавалі 2 гады, атрымалі значныя вынікі. Але мы павінны ісці далей, зрабіць так, каб інкасацыя стала даражэйшая працэнтаў на 20, чым эквайрынг. Калі першы крок зроблены за кошт банкаў, то наступны крок неабходна зрабіць за кошт прадпрыемстваў гандлю. Трэба зрабіць так, каб была больш выгаднай работа з безнаяўнымі грашыма, а не з наяўнымі. Гэта будзе добрым стымулам для гандлю да правядзення розных кампаній, каб людзі ў максімальнай ступені выкарыстоўвалі пластыкавыя карткі ў разліках», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Больш таго, у большасці замежных краін інкасацыя з’яўляецца самай дарагой паслугай.

Гэта пытанне неаднаразова разглядалася ва ўрадзе на пасяджэннях рабочай групы з прадстаўнікамі Нацыянальнага банка, аднак згоды да гэтага часу дасягнуць не ўдалося. Нацбанк настойвае на тым, каб аперацыі па эквайрынгу заставаліся крыху даражэйшыя за інкасацыю. А для развіцця безнаяўных плацяжоў Нацбанк прапануе давесці да аб’ектаў гандлю адпаведныя паказчыкі па безнаяўных плацяжах.

Сяргей Сідорскі падтрымаў прапанову Андрэя Кабякова. «Развіццё безнаяўных плацяжоў трэба стымуляваць рыначнымі механізмамі. Нацыянальнаму банку трэба забываць пазіцыю планаў. У свеце ніхто нікому ніякіх планаў не даводзіць», — сказаў прэм’ер‑міністр.

«Па развіццю інфраструктуры безнаяўных плацяжоў мы ўжо нядрэнна рушылі наперад, засталося павярнуць свядомасць людзей», — дадаў Андрэй Кабякоў.

У цэлым мерапрыемствы дзяржаўнай праграмы забяспечваюцца, а па шэрагу паказчыкаў фактычнае выкананне нават перасягае запланаваныя параметры. Усяго па стану на 1 красавіка 2010 года банкамі Беларусі было эмітавана 7,9 млн. пластыкавых картак, устаноўлена 2748 банкаматаў, 3071 інфакіёск, 21689 плацежных тэрміналаў.

Разам з тым Андрэй Кабякоў лічыць, што дасягненне 30‑працэнтнай долі безнаяўных разлікаў да канца 2010 года нерэальна. У сувязі з гэтым прапануецца скарэкціраваць гэты паказчык.

На 1 студзеня 2010 года доля безнаяўных разлікаў за аказаныя насельніцтву паслугі склала 8,7 працэнта, а ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту — 5,5 працэнта. Па выніках 2009 года доля безнаяўнай аплаты ў агульнай суме аперацый з карткамі ў Беларусі склала 11,4 працэнта, а колькасць безнаяўных аперацый — 45,3 працэнта ад агульнага аб’ёму аперацый з карткамі. У Расіі, напрыклад, гэтыя паказчыкі роўныя 9,2 працэнта і 28,2 працэнта, ва Украіне — 5,2 працэнта і 13,1 працэнта адпаведна. Такім чынам, узровень безнаяўных разлікаў у Беларусі з’яўляецца адным з самых высокіх у краінах, якія маюць падобныя стартавыя ўмовы для развіцця такога віду паслуг.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць26

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне11

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

Чаму пры ўкусе кляшча бессэнсоўна адразу здаваць аналіз крыві1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

У Рагачоўскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак — ён праваліўся пад лёд

Фядута: Мая павага да Змітра Дашкевіча павышалася тры разы. І цяпер — ізноў5

Як пагроза з боку Расіі зрабіла Германію вядучай вайсковай сілай Еўропы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць26

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць