Свет

Лепш позна, чым ніколі

Лондан афіцыйна выбачыўся за падзеі «крывавай нядзелі» 30 студзеня 1972 года.

Аўторак стаў гістарычным днём для Паўночнай Ірландыі і Вялікабрытаніі. Сем’і удзельнікаў дэманстрацыі каталікоў, якія сталі ахвярамі брытанскай арміі, чакалі правасуддзя 38 гадоў, з 1972 года.

Вынікі расследавання спецыяльнай камісіі наконт крывавай нядзелі былі апублікаваныя ў брытанскім парламенце.

«Высновы гэтай справы цалкам ясныя. Без сумненняў — тое, што здарылася ў крывавую нядзелю — не падлягае апраўданню. Усе тое, што адбылося проста недапушчальна. Суддзя лорд Сэвіл заключыў, што брытанскія салдаты адкрылі агонь паводле загаду камандавання. І гэтага загаду проста не павінна было быць.

Улады нясуць ўсю адказнасць за дзеянні ўзброеных сіл, і ад імя брытанскага ўрада я прашу прабачэння за нашу краіну», — заявіў брытанскі прэм’ер‑міністр Дэвід Кэмеран.

Расследаванне па справе, вядомай як Крывавая нядзеля (Bllody Sunday), і апытанне відавочцаў падзей 30 студзеня 1972 года ў Лондадэры (Дэры) працягвалася 12 гадоў, паведамляе Еўраньюс.

30 студзеня 1972 года ў горадзе Дэры (Лондандэры) салдатамі 1‑га парашутнага палка пад камандаваннем падпалкоўніка Дэрэка Вілфарда была расстраляна мірная дэманстрацыя мясцовых жыхароў‑каталікоў. Былі забітыя 13 дэманстрантаў, у тым ліку шасцёра непаўнагадовых. Пяцёра чалавек былі застрэленыя ў спіну. Яшчэ 14 чалавек былі параненыя, адзін пазней памёр.

Брытанскія ўлады сцвярджалі, што дэманстранты мелі зброю і першымі адкрылі агонь. «Крывавая нядзеля» прывяла да новага канфлікту паміж ІРА і брытанскай арміяй у Паўночнай Ірландыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі пра першы дзень на волі: Псіхалагічна я дзесьці яшчэ там, але сітуацыя для мяне не новая1

Яўген Булка: Сёння такі дзень, калі кожны беларус мае права на чырвоную памаду20

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці6

Ганчарэнка ўзначаліць зборную Беларусі12

«Каліноўцы» перадалі дапамогу палітвязням, вывезеным учора ва Украіну2

У Польшчы аўтобус з беларусамі вылецеў з кальцавой развязкі, 7 чалавек шпіталізаваны

Мерц параўнаў Пуціна з Гітлерам, правёў паралелі з 1938 годам і сказаў, што будзе рабіць Еўропа18

Як вырастуць пенсіі ў Беларусі ў 2026 годзе4

Сярод вызваленых — школьны настаўнік фізкультуры з Баранавічаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць