Меркаванні1010

Хмарачос на Замчышчы

На рэчышчы Нямігі расьце «грубая горадабудаўнічая памылка».

Нягледзячы на ўсе пратэсты й кампэтэнтнае меркаваньне адмыслоўцаў, будаўніцтва бізэнс-цэнтру пасярод менскага замчышча працягваецца. Роўна год таму падчас адзінага за ўсю гісторыю незалежнае Беларусі грамадзкага абмеркаваньня праекту пляніроўкі гістарычнага цэнтру Менску ў Саюзе архітэктараў гэты праект крытыкаваўся найболей. Заслужаны архітэктар Беларусі Яўген Заслаўскі тады выказаўся вельмі трапна: «З кампазыцыйнага пункту гледжаньня гэта нонсэнс. Побач дзьве «высоткі». Гэта грубая горадабудаўнічая памылка». Рэзка супраць будаўніцтва хмарачосу на праспэкце Пераможцаў замест былой кавярні «Рэчанька» выступалі лідар Таварыства аховы помнікаў Уладзімер Дзянісаў, заслужаны архітэктар краіны, прафэсар Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі Вальмен Аладаў.

Гэты праект, што адмыслоўцы назваюць і кітайскім тэрмасам, і сіласнай вежаю, быў створаны ў 2003 годзе архітэктарам Анатолем Цэйтліным. У чэрвені таго самага году архітэктурна-горадабудаўнічая рада пры галоўным архітэктары Менску ўхваліла гэтую працу.

Пасьля рэзкае крытыкі нават галоўны на той час архітэктар сталіцы Руслан Белагорцаў мусіў прызнаць, што праект зусім не адпаведны месцу. Але... паколькі гэта прыватная ўласнасьць, паколькі будаўніцтва ўжо вядзецца, паколькі ўсё зацьверджана, то й... Брутальная горадабудаўнічая памылка насуперак усім законам дзяржавы, маралі й лёгікі выпраўляцца ня будзе. Зрэшты, яна яшчэ й ня зроблена, – хітрыў як мог спадар Белагорцаў. Давайце, маўляў, пабачым, як дабудуюць.

Гэта, кшталтам таго, што давайце пачакаем, пакуль забойца такі дакатуе сваю ахвяру, а пасьля ўжо будзем яго судзіць!

Прайшоў год. У Менску зьнішчылі дазваньня яшчэ тузін помнікаў старасьвеччыны, пайшоў з гэтага сьвету Руслан Белагорцаў, які гэтак шмат часу прысьвяціў апраўданьню ў СМІ звычайнага вандалізму.

Палымяная леташняя дыскусія, у якой бралі ўдзел вядомыя архітэктары, прадстаўнікі творчых саюзаў, грамадзкіх арганізацыяў, Менгарвыканкаму, міністэрстваў архітэктуры і культуры й адміністрацыі Лукашэнкі, стала гісторыяй. Вынікам дыскусіі стала сама дыскусія й новых болей не прадбачыцца. Улады ня могуць мірыцца ані зь якой крытыкай на свой конт. Таму велізарныя праекты ў сэрцы Менску рэалізуюцца ўціхую, таемна ад грамадзтва. Болей за тое, з 2003 году ніхто не назваў новага ўласьніка «Рэчанькі», які яе зьнёс і наварочвае новую спаруду. Імя інвэстара такога аб’екту і ў такім месцы таямніца?

А навонкі ўлады мітусьліва прапануюць туды не глядзець, а радавацца таму, што ўдарнымі тэмпамі, насуперак усяму, нягледзячы на грамадзкія пратэсты й не зважаючы на прафэсійную крытыку, ужо ўзьвялі гатэль «Эўропа»...

А праз год, пэўна, будзем радавацца вясёлкаваму зьзяньню люстранога хмарачоса пасярод старадаўняга Замчышча. І каму тады якая справа, што новабудоўля гэтая пасаджана на рэчышча Нямігі і што гэтая тэрыторыя мае статус гісторыка-культурнай запаветнай тэрыторыі, якая была зацьверджаная яшчэ Саветам міністраў БССР ажно ў 1970-я гады? Пагатоў і вінаватых ужо ня будзе, тых, хто выдаваў гэтыя дазволы…

Каментары10

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць16

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства18

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць16

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць