Меркаванні55

Ці ведаюць улады Магілёва родную мову?

Гэтае ці падобнае пытанні, напэўна, узнікнуць у шмат каго з тых жыхароў і гасцей нашага горада, хто пройдзе па адной з галоўных магістралей Магілёва — праспекце Міру — у раёне плошчы Леніна.

На днях там з’явілася вялікая расцяжка, на якой жыхароў і гасцей Магілёва па-беларуску віншуюць са святам горада. І ўсё было б добра, каб не грубая і недарэчная памылка, звязаная з няведаннем аднаго з асноўных правіл беларускай арфаграфіі, т. зв. якання, паводле якога галосныя «е», «ё» ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай «я». Працытую тэкст згаданага віншавання: «ПАВАЖАНЫЯ МАГІЛЕЎЧАНЕ І ГОСЦІ ГОРАДА, САРДЭЧНА ВІНШУЕМ ВАС СА СВЯТАМ!» Безумоўна, жыхароў нашага горада правільна называць менавіта магіляўчане або — як варыянт — магілёўцы.

Натуральна, любы грамадзянін нашай краіны павінен ведаць, шанаваць і любіць родную мову, а таму падобнае віншаванне, на жаль, выкліча не пачуццё гонару за падтрымку ўладамі беларускай мовы, а расчараванне і крыўду за яе няведанне кіраўніцтвам горада.

Як быць з гэтым, як рэагаваць? Безумоўна, не трэба рабіць вялікай трагедыі, бо беларускамоўная расцяжка — ужо сама па сабе добры знак. Але на будучыню мяркую неабходным параіць усім больш далікатнае і ўважлівае абыходжанне з роднай мовай.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу7

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі2

Гэтая сумка вярнулася ў моду — і, здаецца, надоўга1

Ізраіль наносіць удары па цэлях у Ліване

Патэнцыйны кашмар эпохі штучнага інтэлекту — біялагічная зброя. Увесь свет думае, як падрыхтавацца да яе выкарыстання

Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання8

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы33

У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу7

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць