Меркаванні66

Як мяне затрымалі ў Будславе

Піша Кастусь Шыталь.

Сёлета я рушыў у Будслаў не з пілігрымкай, а на ўласным ровары. Гэта было мне вельмі зручна, бо з Докшыцаў, дзе жыве мой бацька, да Будслава — не больш як трыццаць кіламетраў.

Прыехаў у Будслаў. Паставіў ровар на падворку мясцовага жыхара ды накіраваўся ў бок касцёла.

Падчас праходжання турнікета заўважаю ў руках аднаго з міліцыянтаў аркушык, на якім выдрукаваныя два фотаздымкі — мой і Паўла Севярынца. Пры надглядзе рэчаў у мяне не знайшлі ні выбухоўкі, ні рэжучых прадметаў, ні нават «няправільных» газетаў. Але міліцыянт усё роўна затрымаў мяне і павёў у пастарунак.

У пакоі пастарунку, куды мяне прывялі, сядзеў чалавек у цывільным. Ён загадаў мне пачакаць, пакуль прыйдзе іншы чалавек. «Іншы» з’явіўся хвілін праз дзесяць і таксама быў у цывільным. Ён зноў зрабіў надгляд маіх асабістых рэчаў. Але зрабіў яго уважлівей, чым міліцыянты на турнікетах. У выніку я страціў паўтары сотні ўлётак рэлігійнай ініцыятывы «Малітва за Беларусь».

Страціўшы лістоўкі і гумор, я пайшоў у базіліку. Сапсаваны настрой ды пачуццё крыўды ня надта спрыялі малітве, таму я пастаяў хвіліны тры на каленях перад галоўным алтаром, папрасіў у Госпада дабраславення для мяне і для Беларусі, ды рушыў у бок мосту, каб сфатаграфаваць прыбыццё пілігрымак з Віцебскай дыяцэзіі.

Мне не надта хацелася мець «глянцавы» рэпартаж з пілігрымамі, якія ўсміхаюцца і махаюць рукамі. І я вырашыў сфатаграфаваць тых, хто найболей дакучае пілігрымаў. Маю на ўвазе, канечне, міліцыянтаў, якія скрупулёзна шукаюць у маладзёнаў і старых выбухоўку ды рэжучыя прадметы.

Пасля таго, як зрабіў дзясяткі два кадраў, да мяне падышоў міліцыянт Сяргей Сакалоў ды стаў пераконваць, што сціплая праца міліцыі не вартая, каб пра яе згадвалі ў прэсе. Я стаў даводзіць адваротнае — і міліцыянт папрасіў прайсці з ім у пастарунак. «Вашая асоба падалася мне падазронай», — патлумачыў «страж парадку» прычыну затрымання.

Пасля праверкі дакументаў мяне адпусцілі.

Настрой быў яшчэ горшы. Я вырашыў не заставацца нават на найбліжэйшую Імшу і пад грукат навальніцы, што спаткала мяне па дарозе, рушыў на Докшыцы.
Прыехаў да бацькі, зайшоў на Catholic.by і чытаю цытаваную там заяву чыноўніка: «Царква і ўлада сёння працуюць дзеля супольнай мэты».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць