Такое рашэнне прыняла сёння Палітрада АГП.
За кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука будуць збіраць подпісы 2000 чалавек.
Такое рашэнне прыняла сёння Палітрада АГП. Пастаўленая задача сабраць 120 тысяч подпісаў, пры неабходных 100 тысячах. Гэта патрэбна з улікам таго, што частка подпісаў можа быць прызнаная несапраўднай.
«Разам з тым наша партыя не адмаўляецца ад падтрымкі адзінага дэмакратычнага кандыдата, калі ён будзе абраны» — сказаў «Свабодзе» старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Гэтае ды іншыя пытанні стратэгіі на выбарах 6 ліпеня абмяркуе Палітрада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары