На прадпрыемстве ў Магілёве знайшлі мёртвага рабочага. Відаць, ён упаў з вышыні
На адным з прадпрыемстваў у Магілёве загінуў 57‑гадовы рабочы. Яго знайшлі без прытомнасці каля цыстэрны днём 14 кастрычніка, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт
Двое слесараў-рамонтнікаў па даручэнні майстра цэха вымяралі ўзровень паліва ў цыстэрнах. У нейкі момант адзін з іх адышоў па неабходнае абсталяванне, а калі вярнуўся, убачыў калегу без прытомнасці. Побач ляжала драбіна.

Фота: Следчы камітэт
На месца выклікалі медыкаў, але выратаваць мужчыну не ўдалося. Лекары канстатавалі смерць.
Паводле папярэдняй інфармацыі, рабочы мог упасці з вышыні каля трох метраў.
Каментары