Ад рэдакцыі2525

«Наша Ніва» з інфармацыяй пра «Хроснага бацьку»: тыраж знік

№ 25 «НН» расказваў пра сітуацыю з Мытным саюзам, фільм НТВ і рэакцыю на яго беларускіх уладаў.

«Нашу Ніву» бамбардуюць чытачы. Газеты няма ў продажы: у чым прычына? № 25 «НН» расказваў пра сітуацыю з Мытным саюзам, фільм НТВ і рэакцыю на яго беларускіх уладаў.

Трансляцыю стужкі ў Беларусі перакрылі. Аднак весткі пра яго выклікала вялікую цікавасць сярод насельніцтва. На інтэрнэт-сайтах, у тым ліку і NN.By, якія далі інфу пра гэта, артыкулы сталі самымі чытанымі матэрыяламі за апошнія 30 дзён. Ролік фільма на Ю-Т’юбе сабраў 118 000 праглядаў па стане на 18.30 чацвярга.

Звычайна «НН» паступае ў продаж у Мінску ў сераду ў абед, у рэгіёнах — у чацвер ад ранку. Ані ў сераду, ані ў чацвер, ані ў пятніцу газета ў кіёсках не паявілася. Хоць у сераду газета выйшла з друкарні звычайным парадкам, а 8.00. Тыраж быў звычайны — 6350 асобнікаў. І падпісчыкам газета прыйшла, як звыкла.

У «Белсаюздруку» нам адказалі: «Нічога не ведаем, на наш аптовы склад газета паступіла».

Мы прачакалі да вечара чацвярга. Аднак і пасля абеду газета так і не паявілася ў продажы. Для праверкі мы самі аб’ехалі кіёскі ў розных раёнах Мінска: на Юбілейнай плошчы, у раёне метро «Пушкінская», на плошчы Якуба Коласа, вуліцы Казлова, насупраць Акадэміі міліцыі, у раёне БНТУ. «Усе астатнія газеты прыйшлі, як звычайна, а «Нашай Нівы» чагосьці няма», — разводзілі рукамі кіяскёркі.

У адным з кіёскаў у Кунцаўшчыне кіяскёрка адказала, што «вы не першы пытаецеся. Не, няма. Нам кіраўніцтва сказала, што гэты нумар не выйдзе».

У кіёску ва Уруччы нам адказалі: «Нам паведамілі, што рэдактар гэтага нумара не выпусціў. А можа там як калісьці з «Тайнамі звёзд», дзе было нешта пра Лукашэнку і нам прыйшло ўказанне тэрмінова зняць з продажу».

У аддзеле рознічных продажаў «Белсаюздрук» а 17.00 адказвалі ранейшае: «Нумар паступіў у сетку». Ніякіх больш тлумачэнняў мы не атрымалі. Па стане на вечар чацвярга газета не з’явілася ў продажы і ў Гомелі, Брэсце, Гродне, Віцебску, Магілёве, Лідзе, Салігорску, Барысаве, Белаазерску, Наваполацку, Слуцку, Ваўкавыску, Мастах. Усюды адказвалі, што газета «не паступіла, хоць і павінна была».

Калі б адбыўся тэхнічны збой, у працэсе дастаўкі, газета мела б з’явіцца ў продажы са спазненнем максімум на паўдня, з наступнай экспедыцыяй. Аднак на гэты момант прайшло ўжо паўтара сутак, а газеты ў продажы няма. Таксама немагчыма вытлумачыць паступленне газеты ў асобныя кіёскі і яе адсутнасць у абсалютнай большасці, пры тым што прадукцыю развозіць адзін экспедыцыйны аўтамабіль.

За мінулыя два гады быў толькі адзін выпадак, калі газета ў абласных цэнтрах з’явілася ў продажы ў пятніцу, а не ў чацвер. І не было ніводнага выпадку, калі газета не з’яўлялася ў продажу ў Мінску ў чацвер.

Забаронены нумар «НН» можна прачытаць тут у ПДФ.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць