Каханне і сэкс44

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз

Саліст гурта «Без білета» апублікаваў у інстаграме відэа, як танчыць на баксёрскім рынгу з мікрафонам і мелодыкай. «Развёўся», — лаканічна паведаміў музыкант.

Віталь Артыст. Тут і далей фота з яго інстаграма

Спявак напісаў: «Развёўся другім разам. Дзякуй за гэты вялікі шлях пад Зоркамі. За ўсё, што было. Далей — я, мая музыка і шлях. Трэба, каб 7 лістапада ў Піцеры і 8 лістапада ў Маскве сабраліся ўсе свае. Космасу прывітанне».

У каментары Віталя Артыста прыйшоў падтрымаць яго бацька: «Сынок, ты ўвесь у мяне! Гэта жыццё, нічога не зменіш».

Першай абранніцай спевака была Таццяна Кушнер. Пара пазнаёмілася ў 2002 годзе. Таццяна тады была перакладчыцай і настаўніцай англійскай мовы — дапамагала Віталю з перакладам песень і вучыла яго замежнай мове. Але паступова ўрокі перайшлі ў каханне.

У тым шлюбе нарадзілася дзве дачкі — яны перыядычна з’яўляюцца ў інстаграме таты.

У 2019 годзе Віталь нарэшце прызнаўся прэсе, што развёўся. Тады ж ён вырашыў распусціць гурт. Сваё рашэнне тлумачыў так: «Гэта імкненне мяне як мастака выйсці са звыклай зоны камфорту і зноў адчуць сябе пачаткоўцам. На першы погляд, логікі ў маіх дзеяннях не так многа. Навошта закрываць гурт, калі ён дае цудоўныя канцэрты, робіць выдатныя рэлізы, падабаецца людзям і запатрабаваны? Але гледзячы на ​​некалькі крокаў наперад, бачу ў гэтым аздараўленчы працэс, які прывядзе да цікавых новых падзей».

Пра асабістае жыццё Артыст распавядаў сайту ilinterviews. Казаў, што развесціся вырашыў дзеля новай каханай: «Справа ў тым, што я развёўся, таму што мая новая будучая жонка — амерыканка. Вяселле пройдзе ў лютым на тайскім востраве Самуі, з'едуцца мае сябры, яе сваякі. Дзяўчыну завуць Анжэла. У яе чатырохпакаёвыя апартаменты на Манхэтэне. Недалёка па суседстве жыве Мадона».

Пры гэтым, рэдакцыя рабіла прыпіску, што не ўпэўнена ў шчырасці спевака, але на ўсялякі выпадак павіншавала.

Віталь Артыст таксама распавядаў, што атрымаў грынкарту. Казаў, што эміграваць з канцамі ў ЗША не збіраецца. Але планаваў зганяць на фестываль Burning Man ды паспрабаваць папрацаваць таксістам у Нью-Йорку.

А насамрэч другой жонкай артыста стала Ксенія Курусь, стваральніца рэтрыт-цэнтру Rapa Nui.

Віталь Артыст і Ксенія Курусь

У выніку спявак не эміграваў. Цяпер ён жыве ў Беларусі, дае канцэрты ў Расіі. Летась праз тыкток звяртаўся да беларускіх уладаў з просьбай узгадніць канцэрт «Без білета»: «У Гродне працавала Паліна Гагарына, у Мінску — Niletto. Выдатна, калі на пляцоўках працуюць прафесійныя хэдлайнеры з Расіі. Мы ж, як беларускі калектыў, з вашага дазволу, хочам прапанаваць гораду ўзгадніць канцэрт «Без білета» ў Мінску. Са свайго боку гарантуем шчаслівую, натхнёную публіку, магутны летні настрой і якаснае шоу Made in Belarus», — казаў Віталь Артыст.

Ён таксама падкрэсліваў, што гурт не пакідаў Беларусь: «І свае сіненькія родненькія пашпарты ні на што іншае мяняць не плануем». Але ж нават пасля такога рэверансу станоўчага адказу не атрымаў.

Летась Артыст трапіў у скандал праз свой хайкінг у акупаваным Крыму: «Паглядзіце, якая прыродная прыгажосць у гэтага паўвострава. Я люблю падарожнічаць па астравах Мікранэзіі. Скажыце, чаму паміж Крымам і Мадэйрай я павінен выбраць Мадэйру? Ехаць мне туды праз Еўропу, якая фільтруе мяне па нацыянальнай прыкмеце, што я беларус, не хоча даваць мне візы, на мяжы з якой я павінен сядзець па 20 гадзін у аўтобусе, з якога мне нельга выйсці пісаць і какаць — гэта мае праблемы. Калі я нарэжу няправільнай каўбасы ці неяк няправільна адкрыю бутэльку з вадой, мяне ўвогуле могуць адправіць назад». 

Артыст казаў, што шмат часу ў маладосці правёў у Крыму, таму лічыць яго часткай «нашага суседскага коду». 

Хваліўся, што дзякуючы гэтай вандроўцы разарваў усе «тонкія сацыяльныя сувязі». У выніку трапіў у базу «Міратворца».

Каментары4

  • Казурка
    03.10.2026
    Вечны мрояўнік, фантазёр, якому трэба яшчэ грошы на хлебушак зарабляць. Толькі, улічваючы ўзрост і геапалітычныя падзеі, ці адгукнуцца такія гнуткія погляды у слухачоў, калі ты не Макс Корж і твая аўдыторыя старэйшая і больш адказная...?
  • Абармот
    03.10.2026
    сярожа, клоун он
  • А каму цікавы гэты ватнік?
    03.10.2026
    Можа, толькі нашай ніве?

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»11

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць