Здароўе66

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?

Вось што сёння навукоўцы раяць людзям, у якіх ад сядзячай працы баліць спіна.

стол для працы стоячы standing desk стол для работы стоя
Фота: Aja Koska / Getty Images

Пастаяннае паўтарэнне аднолькавых рухаў, доўгае знаходжанне ў нязручнай позе або вібрацыя ад інструментаў могуць выклікаць праблемы з рукамі, шыяй і плячыма. Гаворка не толькі пра звычайны боль, але і пра канкрэтныя захворванні, напрыклад сіндром запясцевага канала або пашкоджанні сухажылляў пляча. Часам такія праблемы настолькі сур'ёзныя, што людзям даводзіцца надоўга сыходзіць на бальнічны.

Каб палегчыць стан, работнікам раяць часцей рабіць перапынкі, чаргаваць задачы або змяняць арганізацыю працоўнага месца. На такія змены кампаніі нярэдка выдаткоўваюць значныя сродкі, разлічваючы зменшыць нагрузку на супрацоўнікаў і колькасць бальнічных. Яны закупляюць спецыяльныя крэслы, сталы з рэгуляваннем вышыні, эрганамічныя мышкі і клавіятуры, а таксама арганізуюць навучанне, як правільна сядзець і рухацца падчас працы.

Але ці сапраўды такія змяненні дапамагаюць людзям, у якіх ужо ўзніклі праблемы са здароўем? Як піша The Telegraph, каб адказаць на гэтае пытанне, навукоўцы прааналізавалі 20 даследаванняў з удзелам 2478 чалавек. Трынаццаць даследаванняў датычыліся офісных супрацоўнікаў і людзей, якія шмат працуюць за камп'ютарам, астатнія праводзіліся сярод работнікаў вытворчасці, у тым ліку швачак. Усе ўдзельнікі ўжо мелі праблемы з рукамі, шыяй або плячыма, звязаныя з працай.

Навукоўцы параўноўвалі эфектыўнасць эрганамічных змяненняў са звычайным лячэннем, адсутнасцю дадатковых мер і іншымі спосабамі дапамогі.

Аналіз паказаў, што змены ў арганізацыі і абсталяванні працоўнага месца не даюць прыкметнага палягчэння болю ў шыі, плячах і руках у кароткатэрміновай перспектыве. Яны таксама, верагодна, амаль не паляпшаюць здольнасць выконваць паўсядзённыя справы, не паскараюць выздараўленне і не скарачаюць колькасць бальнічных.

Даследчыкі таксама параўналі эрганамічныя меры з фізічнымі практыкаваннямі.

У цэлым практыкаванні выглядалі больш карыснымі, хоць у асобных выпадках пераабсталяванне працоўнага месца таксама магло дапамагчы. Напрыклад, невялікі станоўчы эфект назіраўся ў людзей з запаленнем сухажылляў пляча.

Пры гэтым аўтары агляду не выключаюць, што пры выкарыстанні эрганамічных прыстасаванняў больш за тры месяцы боль можа крыху паменшыцца, а здольнасць выконваць паўсядзённыя справы палепшыцца. Аднак пакуль доказы такой карысці недастаткова надзейныя.

Каментары6

  • заслужаная кантужаная ветэран інфармацыйнай вайны
    30.10.2026
    у мяне пашкоджанне локцевага нерва (кубітальны сіндром). мезенец усох і не разгінаецца, безыменны напаўсогнуты (т.зв. баба-яга касцяная рука атрымліваюся).. рука страціла сілу і функцыянал. пастаянна баліць (нон-стоп). адбылося гэта пэўна праз звычку сядзець за кампом у позе "чалавек думаючы", абапіраючыся локцем на стол.. як адзін доктар сказаў - гэта (сіндром гэты) біч 21 стагодзя
  • Satan
    30.10.2026
    Ратуе графін віскі каля ноўта. Мне вось спіна не баліць.
    Дарэчы, дарагія - не адпавядае таму, што яны добрыя і зручныя для канкрэтнага чалавека. Я тутака ў Польшчы стол пад комп шукаў некалькі тыдняў па ўсяму сеціву. Я знайшоў і не асабліва дарагі, каля 500 эўра. Але ж кайф, і сапраўды стол, можна нават стрыптыз на ім танчыць. А не ўся гэтае ікеа, што ссыкотна абаперціся локцямі
  • Натуральна
    30.10.2026
    Каб вытрываць 40+ гадзін на тыдзень ці то за кампом, ці то за стэрном, ці то за барнай стойкай, станком, швабрай і чым заўгодна.
    Патрэбна добрая фізічная форма, а не добрая мэбля.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго47

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта8

«Гаспадыня знікла, і ён год жыў у пакоі бясплатна». Дзяўчына прыняла спадчыну і знайшла там мужчыну1

У Германіі ў тэлефоне меркаванай расійскай шпіёнкі знайшлі больш за 17 тысяч кантактаў5

Жыхарка Стоўбцаў паскардзілася на холад у электрычцы1

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам86

Памёр былы акцёр Віцебскага Коласаўскага тэатра Аляксандр Фралоў

«Дапамога прыйшла, адкуль не чакалі». Украінцы ў захапленні ад таго, што беларусы збіраюць грошы на электрагенератары19

Паўмільёна гасцей. Раскошнае вяселле, якое ўскалыхнула ўсю Індыю1

Тэлескоп вярнуўся на месца, купал круціцца на 360°: як абнавілі Мінскі планетарый і абсерваторыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго47

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць