Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў
Прэзідэнт Парагвая Санцьяга Пенья абвясціў пра сваю адстаўку на фоне палітычнага крызісу, выкліканага крахам мясцовага банка Ueno. Гэта фінансавая ўстанова спыніла працу і перайшла пад кіраванне Цэнтральнага банка краіны, паведамляе CNN.

У выніку краху банка амаль тры мільёны кліентаў, якія захоўвалі ў Ueno свой ашчадак, страцілі доступ да сваіх рахункаў. Гэта выклікала пратэсты, удзельнікі якіх патрабавалі адстаўкі Пеньі. Да мінулага года ён быў акцыянерам групы кампаній, якая кантралявала банк.
У відэазвароце прэзідэнт папрасіў прабачэння перад грамадзянамі, калі не апраўдаў іх чаканняў, і заявіў, што ніколі не меў намеру здрадзіць людзям, якія аказалі яму давер.
Раней ніжняя палата парламента Парагвая прагаласавала за пачатак працэдуры імпічменту Пеньі. Яго адхіленне ад пасады падтрымала нават уласная партыя прэзідэнта. Пенью абвінавачваюць у нямэтавым выкарыстанні сродкаў, канфлікце інтарэсаў і ўтойванні інфармацыі, звязанай з крахам банка Ueno.
Пасаду прэзідэнта цяпер зойме віцэ-прэзідэнт Пэдра Альяна.
47‑гадовы Санцьяга Пенья займаў пасаду прэзідэнта Парагвая са жніўня 2023 года, ён прадстаўнік традыцыйнай кансерватыўнай партыі Нацыянальная рэспубліканская асацыяцыя, ці партыя «Каларада». Раней працаваў міністрам фінансаў краіны і членам праўлення Цэнтральнага банка, а таксама супрацоўнічаў з Міжнародным валютным фондам.
Пенья лічыўся адным з ключавых саюзнікаў Дональда Трампа ў Лацінскай Амерыцы, Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ставіў Парагвай у прыклад саюзнікам Вашынгтона ў рэгіёне.
«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках
На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне
У Кангрэсе ЗША могуць разгледзець імпічмент кіраўніку Пентагона Хегсэту
Рэспубліканцы шукаюць новага наследніка
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары