Здароўе

Уздым захворванняў на грып сёлета можа пачацца раней

У Беларусі ўздым захворванняў на грып чакаюць у канцы студзеня — пачатку лютага. Аднак сёлета ён можа пачацца раней. Пра гэта паведаміла начальніца аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў спецыялісткі, пакуль прагноз не адрозніваецца ад сітуацыі папярэдніх гадоў. Разам з тым у новым сезоне будуць цыркуляваць іншыя штамы віруса грыпу, якія ўключаныя ў склад вакцын, прапанаваных для жыхароў Беларусі.

Для вакцынацыі сёлета будуць выкарыстоўвацца прэпараты «Грыпол плюс», «Інфлювак Тэтра» і «Ваксігрып Тэтра», якія ўжываліся таксама летась.

У першую чаргу прышчапіцца рэкамендуюць дзецям ва ўзросце ад шасці месяцаў да трох гадоў, дзецям старэйшага ўзросту і дарослым з хранічнымі захворваннямі або імунадэфіцытнымі станамі, а таксама людзям ва ўзросце больш за 65 гадоў. Менавіта сярод гэтай катэгорыі часцей за ўсё сустракаюцца выпадкі шпіталізацыі з постгрыпознай пнеўманіяй.

Вакцынацыя таксама рэкамендаваная цяжарным жанчынам і прадстаўнікам асобных прафесійных груп. У іх лік уваходзяць медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі, супрацоўнікі ўстаноў з кругласутачным рэжымам знаходжання і людзі, якія там жывуць, а таксама работнікі органаў дзяржаўнага кіравання, адказныя за бяспеку і жыццядзейнасць дзяржавы.

Іна Карабан падкрэсліла, што вакцынацыя з'яўляецца спецыфічным сродкам прафілактыкі, накіраваным перадусім на прадухіленне ўскладненняў пасля грыпу, а не толькі самога захворвання.

Паводле штогадовага маніторынгу, у стацыянары з ускладненнямі часцей трапляюць людзі, якія не былі прышчэпленыя супраць грыпу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома10

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ6

У лукашэнкаўскага «Пула первого» скралі юзернейм тэлеграм-канала. Цяпер там эротыка17

Назвалі 20 найлепшых авіякампаній свету. Еўрапейскіх з іх толькі шэсць1

Эстонія гатовая цалкам закрыць мяжу з Расіяй у выпадку аб'яўлення там мабілізацыі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома10

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць