Усяго патроху

На выходных да +36

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца вельмі гарачае надвор’е.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца вельмі гарачае надвор’е.

17 ліпеня сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 17—23°C, днём 29—34°C, па паўднёвым усходзе да 36°C.

У Мінску 17 ліпеня пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, днём пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 19—21°C, днём 30—32°C.

У наступныя двое сутак, 18—19 ліпеня, у краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 18 ліпеня ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні 3—8 м/с, днём па захадзе пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 15—22°С, днём 29—34°С, па паўднёва‑ўсходняй палове да 36°С.

19 ліпеня месцамі, пераважна па паўночна‑заходняй палове рэспублікі, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах дажджы моцныя. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 15—22°С, днём 24—30°С, па паўднёвым усходзе да 34°С.

У Мінску ў нядзелю пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ўначы 18—20°C, днём 31—33°C.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць