Меркаванні4343

Кіргізскі сцэнар: ці будуць у Мінску страляць?

Масква сваімі фільмамі і паводзінамі намякае: мы такое падтрымаем. Піша Андрэй Дынько.

Масква сваімі фільмамі і паводзінамі намякае: мы такое падтрымаем. Піша Андрэй Дынько.

Расія дзейнічае ў беларускім пытанні так, як дзейнічала з Кіргізіяй перад скіданнем Бакіева. Давайце ж успомнім, як скідалі Бакіева. Збройна!

Апазіцыя дастала аўтаматы, захапіла БТРы і ў баі здабыла прэзідэнцкі палац. Пры гэтым загінула 80 чалавек.

Варта адзначыць, што бішкекскія паўлічэнкі не надта за Бакіева стараліся.

Калі б кіргізская апазіцыя была дзейнічала без зброі, улады разагнала б іх дэманстрацыю, як і ранейшыя.

Каб кіргізскі сцэнар рэалізаваўся ў Беларусі, тут павінен знайсціся хтосьці, хто арганізуе ўзброеную барацьбу за ўладу.
І Масква сваімі фільмамі і паводзінамі намякае: мы такое падтрымаем.

Але ў Беларусі такой сілы няма, і зброі няма. І нават калі зброю не праблема завезці з Расіі праз адкрытую мяжу, то і наёмнікаў не знойдзецца, каб страляць. Традыцыі не такоўскія. Зрэшты, праз гэтую лукашэнкаўскую псеўдамяжу пад Хоцімскам можна не толькі зброю перавезці, але і слана баявога. Або наёмнікаў, каб з той зброі стралялі... Так жа арганізоўвалі да пары тыповыя перавароты ў афрыканскіх краінах.

Вось такі кіргізскі сцэнар быў бы найгоршым для Беларусі варыянтам. Ахвяры, нелегітымная ўлада, прыніжанае грамадства, дэмаралізаваная палітычная эліта. І нават, магчыма, нейкі прэтарыянец тыпу Кадырава ў прэзідэнцкім палацы.

Як паказвае досвед цэнтральнаеўрапейскіх краінаў, мірная, спеўная рэвалюцыя надзяляе новую ўладу высокай легітымнасцю, асабліва калі яна суправаджаецца хуткай інтэграцыяй краіны ў еўрапейскія, стабілізуючыя інстытуты. А вось прэтарыянскі пераварот, наадварот, вядзе да чахарды і нестабільнасці.

Цікава, што ў Грузіі таксама была спроба арганізаваць узброены мяцеж, але яна правалілася.

Што значыць выбар Расіяй кіргізскага сцэнара? Як вядома, у Кіргізіі Расія падтрымлівала не якуюсьці палітычную сілу, а падзенне ўлады без яснай альтэрнатывы.

Трапна звяртае ўвагу Віталь Сіліцкі: Расія пачала мачыць Луку, калі ён паспрабаваў ад яе адысці.

Кіргізскі сцэнар азначае, што Расія будзе імкнуцца найперш да аслаблення Беларусі, да дэстабілізацыі.
А беларусам трэба пераменаў без дэстабілізацыі.

Найгоршае — каб змена ўлады адбылася пераваротам. Нельга падстаўляцца пад такія сцэнары. Нельга, каб пралілася кроў. У той жа час самы момант халаднакроўна і мірна ціснуць на ўлады з тым, каб у краіне змянілася сістэма. Памылкаю было б гуртавацца вакол дыктатуры толькі таму, што тая спекулюе на пытанні незалежнасці.

Расія будзе рабіць сваё, што задумала. Але

беларускаму палітычнаму класу і, шырэй, грамадству трэба выкарыстоўваць сітуацыю не для змены ўлады, а для змены сістэмы.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Пратон» у горадзе Арол4

Амерыканскі бізнэс-джэт паставіў рэкорд хуткасці для самалётаў — больш за 1000 км/г1

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў9

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку

Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць