Улада3333

Партыя БНФ: Стаўкі на Расію безадказныя

Партыйнае кіраўніцтва заклікае грамадзян краіны далучацца да ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва.

Партыя БНФ звярнулася з адкрытым зваротам да суайчыннікаў. Партыйнае кіраўніцтва лічыць, што «падзеі найбліжэйшага часу могуць стаць ключавымі для лёсу нашай Бацькаўшчыны».

Гаворыцца, што за 16 гадоў панавання Лукашэнка падвёў краіну да «сур’ёзных эканамічных і палітычных праблемаў, якія пагражаюць крахам ягонай сістэме кіравання».

«Ягоны шанец захавання адзінаасобнай улады — гэта далейшы гандаль нацыянальнымі інтарэсамі, перадусім на карысць Крамля і расейскіх алігархаў, узмацненне палітычных і эканамічных рэпрэсіяў супраць уласнага народу», — гаворыцца ў звароце.

Партыя БНФ перасцерагае некаторых сваіх паплечнікаў па апазіцыі ад спадзяванняў на Расію, што з дапамогай яе можна змяніць уладу.

«Якой спакушальнай можа быць думка, што «Расея зменіць рэжым», пазбавіўшы беларусаў ад цяжкага змагання. Падобныя стаўкі на Расею — безадказныя. «Дэмакратызацыя» ў стылі Крамля — замена Лукашэнкі 1.0 на Лукашэнку 2.0 (версія адрэдагаваная і ўпрыгожаная для залагоджвання Захаду) — будзе працягам такой самай палітыкі дэградацыі, толькі з дэмакратычнымі дэкарацыямі.

Няма нічога больш цынічнага, хлуслівага і камічнага за Крэмль, занепакоены дэмакратыяй у суседніх краінах», — адзначаюць бээнэфаўцы.

У такіх умовах Партыя БНФ заяўляе, што «бярэцца за найцяжэйшае», а менавіта за «абарону беларускіх нацыянальных інтарэсаў»

«Партыя БНФ заўсёды ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё. Таму, у мінулым, мы вельмі часта саступалі вынікі сваёй працы на карысць розных кааліцыяў, бо гэта было важна для беларускай справы.
Аднак сёння час вымагае ад нас браць лідэрства на сябе дзеля абароны нацыянальных інтарэсаў, інтарэсаў беларускага народу», — заяўляе кіраўніцтва Партыі.

«Сёння беларусы могуць разлічваць толькі на сябе. Таму мы заклікаем усіх, каму неабыякавы лёс нашай краіны, далучацца да ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва», — сканчваецца зварот.

Каментары33

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць