У 19 краінах Еўропы прайшлі дзясяткі ператрусаў па справе аб продажы мільёна падробленых смартфонаў
Сямёра падазраваных былі затрыманыя яшчэ да пачатку масавых ператрусаў.

У 19 еўрапейскіх краінах прайшло каля 160 ператрусаў па справе аб маштабным продажы падробленых смартфонаў. Паводле даных сумеснага расследавання WDR, NDR і Süddeutsche Zeitung, меркаваная злачынная групоўка з 2017 года магла прадаць праз Amazon і іншыя інтэрнэт-пляцоўкі каля мільёна тэлефонаў, выдаючы іх за новыя прылады Samsung, піша Bild.
Сямёра падазраваных былі затрыманыя яшчэ да пачатку масавых ператрусаў.
Следства лічыць, што тэлефоны збіралі з былых ва ўжыванні камплектуючых, набытых у Азіі і арабскіх краінах. Дэталі чысцілі і нанова збіралі ў майстэрнях у Дубаі і Ганконгу, пасля чаго прылады пакавалі так, каб вонкава іх было цяжка адрозніць ад арыгінальных. Адным з цэнтраў схемы быў склад у Крэфельдзе, дзе следчыя выявілі тысячы такіх смартфонаў.
Паводле даных следства, з 2017 года сетка атрымала ад продажаў не менш за 300 млн еўра. Акрамя таго, толькі ў Германіі падазраваныя маглі ўхіліцца ад выплаты як мінімум 24 млн еўра падаткаў з дапамогай сеткі падстаўных кампаній і фіктыўных трансгранічных паставак.
Каментары