Грамадства

Справа супраць Тарэсы Собаль адноўленая ў трэці раз

Старшыня івянецкага аддзелу СПБ даведалася аб гэтым, калі яе сёння ўночы знялі з цягніка ў Брэсце

Сёння кіраўнічку івянецкага аддзела незалежнага Саюзу палякаў Беларусі Тарэсу Собаль не выпусцілі з Беларусі. Яе знялі з цягніка Мінск-Варшава а другой ночы.

«Мы ўжо прайшлі пашпартны кантроль, колы ў вагонах памянялі, а тут раптам заходзіць памежнік у купэ і запрашае мяне выйсці. Я з сабой мела пастанаўленне аб закрыцці судовай справы супраць мяне ад  7‑га ліпеня. Паказвала гэты дакумент памежнікам, але яны толькі тлумачылі, што я ўнесеная ў іх базу і не магу перасякаць дзяржаўную мяжу.

Паставілі мне ў пашпарт штамп «У выездзе адмоўлена» і адпусцілі»,

 — распавяла ў размове з карэспандэнтам «НН» Тарэса Собаль.

Адвакат спадарыні Собаль, Аляксандр Галіеў, патлумачыў, што забарона на выезд звязаная з новай крымінальнай справай.

«Мне патлумачылі, што справа, якая закрывалася ўжо двойчы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства, узбуджаная ў трэці раз. Адпаведна, ізноў існуе забарона на выезд за межы краіны»,

 — распавёў адвакат.

Нагадаем, што ў канцы 2009 году супраць Тарэсы Собаль была ўзбуджаная крымінальная справа. Старшыню івянецкага аддзела СПБ абвінавачвалі ў незаконным прысваенні сродкаў арганізацыі ў 2004 г. Справа двойчы закрывалася праз адсутнасць складу злачынства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея14

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея14

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць