Здарэнні66

У Брэсце пакаралі работніцу садка, па віне якой першакласнік ашпарыўся

У Брэсце вынесены прысуд памочніцы выхавальніка дзіцячага садка, па віне якой першакласнік атрымаў апёкі гарачай вадой.

Як паведаміла памочнік пракурора Ленінскага раёна Брэста Анастасія Галадко, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па гэтай справе, 11 лютага 27-гадовая памочніца выхавальніка груба парушыла свае службовыя абавязкі, інструкцыі па ахове жыцця і здароўя дзяцей, па ахове працы, па пажарнай бяспецы ў дашкольнай установе. Уласным кіпяцільнікам яна нагрэла ў вядры ваду і пакінула яго ў памяшканні групы дзіцячага садка, дзе вучацца першакласнікі.

У выніку дзіцячага свавольства адзін з хлопчыкаў паваліўся на вядро, вада разлілася, і дзіця атрымала тэрмічныя апёкі 23% паверхні цела II і III ступеняў.
Сямігадовы хлопчык быў змешчаны ў бальніцу.

4 жніўня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў памочніцу выхавальніка вінаватай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 165 Крымінальнага кодэкса (неналежнае выкананне абавязкаў па арганізацыі бяспекі жыцця і здароўя дзяцей) і прыгаварыў

да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Да абвінавачанай прыменены арт. 7 закона «Аб амністыі», і тэрмін пакарання скарочаны на адзін год.

Як адзначыла Галадко, памочніца выхавальніка, якая раней не прыцягвалася да крымінальнай адказнасці,

прызнала сваю віну, чыстасардэчна раскаялася і аплаціла лячэнне хлопчыка.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Беларусі ноччу было мінус 30°С2

У Беларусі ноччу было мінус 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне прадаюць дом, дзе ёсць сапраўдны бар з ноткай беларускасці5

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі2

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen13

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў4

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды5

У Львове развіталіся з Аляксеем Лазаравым ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ноччу было мінус 30°С2

У Беларусі ноччу было мінус 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць