Меркаванні22

«Зробім Падлянку?»

Што будзе, калі Лукашэнка ў Ерэване прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі?

Расійскі палітолаг Аляксей Малашэнка, эксперт Маскоўскага Цэнтра Карнегі, у сваім блогу на сайце радыёстанцыі “Эхо Москвы” падзяліўся сваім меркаваннем наконт трохсерыйнай “Лукашэнкіяны”. Дакладней сказаць, ён піша пра тое, якія думкі можа выклкаць фільм “Хросны бацька” у звычайных расійскіх грамадзян.

Адна з іх вось якая.

“Што, калі Бацька (ён хлопец недурны, у вочы яму зазірніце) возьме і прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі? Вось ён прыездзе на гэтым тыдні на неафіцыйны саміт АДКБ і прызнае.
Я б на яго месцы так бы і зрабіў. Проста з-за кепскага характару, каб паглядзець на расійскіх стратэгаў. Аляксандр Рыгоравіч, га? Зробім падлянку?”

Яшчэ ўчора такі варыянт выглядаў надта экзатычным, амаль неверагодным, бо нават прыезд Аляксандра Лукашэнкі на саміт у Ерэван ставіўся многімі палітолагамі пад сумнеў. Успаміналі леташні саміт АДКБ, які ён дэманстратыўна праігнараваў з-за “малочнага скандалу”. Пісалі пра тое, што прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, нібыта, збіраецца байкатаваць кіраўніка Беларусі, калі той прыездзе ў Ерэван...

Але сёння Лукашэнка ўжо ў Арменіі, і гэта гаворыць аб тым, што ён вельмі сур’ёзна рыхтуецца да ўдзелу ў саміце.

Аўтар аднаго з водгукаў у блогу Малашэнкі піша (захоўваю стыль арыгінала): “Ну прызнае Лукашэнка А. і ПА, ну паглядзіць на разгубленыя, залітыя барвай сораму твары рабятаў-тандэмакратаў... Далей што? Прызнанне ж зваротнай сілы не мае. За сваё кароткачасовае маральнае задавальненне Лукашэнка заплаціць рэальнымі рэчамі, а менавіта 1) яшчэ больш сапсуе адносіны з “цывілізаваным светам” 2) трапіць у яшчэ большую залежнасць ад рабятаў-тандэмятаў”.

Трапная заўвага. З адным толькі немагчыма пагадзіцца. Уявіць сабе, каб твары Пуціна ці Мядзведзева паружавелі ад пачуцця сораму? Ды ўявіць “плачучага бальшавіка” куды прасцей! Абодва нават вокам не міргнуць – праглынуць з усімі вантробамі і скажуць: “А якія былі праблемы?” Ды й Лукашэнку са свайго боку наўрад ці моцна хвалююць адносіны з “цывілізаваным светам”. Уявіць іх нашмат горшымі, чым яны былі дагэтуль, даволі цяжка. Іншая справа – адносіны з Расіяй. Патэнцыял для іх далейшага пагаршэння, безумоўна, ёсць. Але ж колькі разоў на нашай памяці напружанасць у гэтых стасунках дасягала, здавалася, вышэйшага напалу, а потым усё мянялася. Колькі разоў Аляксандр Лукашэнка браў свае словы назад (гаспадар слова – хачу даю, хачу забіраю).

Можна не сумнявацца, што і гэтым разам ніводзін мускул не ўздрыганецца на твары кіраўніка дзяржавы ў выпадку, калі ён раптам заявіць аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
І ніякага працягу “Хроснага Бацькі”, зразумела не будзе.

Дык ці заявіць? Альбо прагучаць нейкія іншыя гучныя заявы? У любым выпадку палітолагі, як заўсёды, пасля патлумачаць нам, што менавіта такога развіцця падзей трэба было чакаць.

Засталося пару дзён.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране1

Светабнаўляецца1

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране1

Светабнаўляецца1

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць