Улада22

Міхась Башура застаецца пад вартай

Магчыма, ён змешчаны ў ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Паводле адвакаткі Тамары Сідарэнкі, актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхась Башура, магчыма, зьмешчаны ў менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.

«У адказе зь міліцыі, які я атрымала, месцам ягонага ўтрыманьня пазначаны ізалятар на Валадарскага. Раней меркавалася, што яго перавядуць ў Жодзінскі сьледчы ізалятар. І гэта таксама магчыма. Таму цяпер мы высьвятляем, куды яго ўсё ж перавялі з ізалятару на Акрэсьціна. І ў любым выпадку я буду абскарджваць ягонае ўтрыманьне пад вартай: сёньня маю скаргу Савецкі суд Менску не задаволіў, таму тэрмінова буду зьвяртацца ў Менскі гарадзкі суд», — паведаміла Свабодзе Тамара Сідарэнка.

Тым часам, як падае БелаПАН, прадпрымальнікі лічаць арышт актывіста кампаніі «Гавары праўду!» 35-гадовага Міхаіла Башуры палітычна матываваным. Пра гэта паведаміў лідэр каардынацыйнага савета прадпрымальнікаў Мінска Аляксандр Макаеў.

Ён зазначыў, што вясной гэтага года Башура ад прадпрымальніцкага блёка вылучаўся ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарадзкога савета.

«Ад імя прадпрымальніцкага блёку і ад аргкамітэту па стварэньні руху салідарнасьці „Разам“ мы выказваем рашучы пратэст супраць арышту Башуры.
Мы мяркуем, што арышт выкліканы яго актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, а крымінальная справа ў дачыненьні да яго інсьпіраваная спэцслужбамі выключна па палітычных матывах. Таму мы патрабуем неадкладнага вызваленьня Башуры і заклікаем усе грамадскія і палітычныя структуры выказаць сваю салідарнасьць з ім», — заявіў Макаеў.

Ён зьвярнуў увагу на тое, што Башура зьяўляецца членам Саюза беларускіх пісьменьнікаў і беларускага ПЭН-цэнтру. «Сытуацыя, калі за краты па надуманых абвінавачаньнях саджаюць такіх людзей, зусім непрымальная», — упэўнены актывіст прадпрымальніцкага руху сталіцы.

Макаеў зазначыў, што зараз за кратамі знаходзяцца прыкладна 15 тысяч прадпрымальнікаў, крымінальныя справы ў дачыненьні да якіх «у большасьці сваёй сфабрыкаваныя».

Башура быў затрыманы 6 жніўня ў Менску. Ён абвінавачваецца ў тым, што некалькі гадоў таму для атрыманьня крэдыту нібыта падаў даведку аб даходах, сума ў якой была завышаная. 16 жніўня Башуру прад’яўлена абвінавачаньне ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага часткамі 1 і 2 артыкула 380 Крымінальнага кодэксу Беларусі (падробліваньне, выраб, выкарыстаньне або збыт падробленых дакумэнтаў, штампаў, пячатак, блянкаў). Актывісту пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да трох гадоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік3

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

Названы новы рэйтынг найлепшых рэстаранаў Беларусі. Вось хто ўвайшоў у топ-1012

Менш $1300 за «квадрат». У Мінску прадаюць дзве дзіўныя кватэры

Маджтаба Хаменеі па-ранейшаму ў цяжкім стане і без прытомнасці — The Times14

Трамп можа адкласці ўдары па цывільнай і энергетычнай інфраструктуры Ірана ў апошнюю хвіліну8

Шчыпач з Мёраў цягаў у суседзяў мабільнікі, але падняў стаўкі і паехаў ваяваць за Расію. І даваяваўся16

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік3

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць