Улада

Дакладчык ПАРЕ з візітам у Мінску

Дакладчыца па Беларусі камісіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) па палітычных пытаннях Сініка Хурскайнен прыехала ў Мінск, каб «сабраць інфармацыю, сустрэцца з людзьмі і абмеркаваць тое, што адбываецца ў краіне».
Аб гэтым яна заявіла 23 жніўня на сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктарам Гумінскім.

Паводле слоў Хурскайнен, яе цікавіць сітуацыя ў Беларусі па трох пытаннях — правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закона. «Я хацела б даведацца, што зроблена ў Беларусі пасля нашага апошняга візіту. Я ведаю, што ёсць і кепскія навіны, якія тычацца вынясення новых смяротных прыгавораў», — заўважыла яна.

Са свайго боку Гумінскі выказаў упэўненасць у тым, што Беларусь рана ці позна стане раўнапраўным членам ПАРЕ. «Мы вітаем ваш візіт, лічым, што ён паслужыць развіццю кантактаў паміж беларускім парламентам і ПАРЕ», — сказаў дэпутат.

Ён падзякаваў Хурскайнен за канструктыўны падыход да развіцця адносін паміж ПАРЕ і Беларуссю.

«Я ведаю, што вы маеце самыя добрыя пачуцці да Беларусі і яе народа», — сказаў Гумінскі.

Візіт дакладчыцы ПАРЕ па Беларусі будзе доўжыцца тры дні. Сініка Хурскайнен правядзе шэраг афіцыйных сустрэч — з кіраўніцтвам абедзвюх палат парламента, міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым, генпракурорам Рыгорам Васілевічам, намеснікам міністра замежных спраў Валерыем Варанецкім, міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім, кіраўніком рабочай групы парламента па пытаннях смяротнай кары Мікалаем Самасейкам.

Запланаваны таксама сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі і недзяржаўных арганізацый.

Апошні раз Хурскайнен была ў Беларусі ў лютым гэтага года разам з папярэднім дакладчыкам ПАРЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.

У канцы красавіка Сініка Хурскайнен прадставіла праект рэзалюцыі па Беларусі, дзе заклікала Раду Еўропы прыпыніць кантакты на высокім узроўні, але прадоўжыць дыялог з уладамі і грамадзянскай супольнасцю.

У ходзе дэбатаў у ПАРЕ яна адзначыла, што працэс збліжэння паміж Беларуссю і РЕ, які пачаўся некалькі гадоў таму, «зноў спыніўся па многіх прычынах». У ліку такіх прычын Хурскайнен назвала новыя выпадкі прымянення смяротнай кары, уціск на незалежныя СМІ, грамадзянскую супольнасць, апазіцыйныя структуры і польскую меншасць.

Пры гэтым фінскі дэпутат выказалася за працяг дыялогу з Мінскам і падкрэсліла немагчымасць вяртання да палітыкі ізаляцыі. «Мы чакаем ад Беларусі дакладны палітычны сігнал з самага высокага ўзроўню, што краіна гатова супрацоўнічаць з намі і дасягаць адчувальных вынікаў», — заявіла Хурскайнен.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць