Эканоміка

Беларусь плануе здабыць у Іране 9 млн. тон нафты

Беларусь плануе за 10 гадоў здабыць у Іране больш за 9 млн. тон нафты.
Пра гэта гаворыцца ў «Стратэгіі развіцця энергетычнага патэнцыялу рэспублікі», якая зацверджана пастановай Савета міністраў № 1180 і разлічана на перыяд да канца 2020 года. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Нагадаем, што ў Іране створана сумеснае беларуска-іранскае прадпрыемства, якое бярэ ўдзел у праекце распрацоўкі радовішча Джафейр. Як гаворыцца ў тэксце стратэгіі, «максімальны аб’ём нафты, які плануецца здабыць беларуска-іранскім сумесным прадпрыемствам да чацвёртага года распрацоўкі радовішча, складзе каля 1,3 млн. тон за год. Перыяд стабільнай здабычы нафты — 10 гадоў. За 10 гадоў назапашаная здабыча нафты складзе 9,3 млн. тон».

У цяперашні момант «у адпаведнасці з генеральным планам распрацоўкі радовішча праводзіцца падрыхтоўка радовішча да ўводу ў прамысловае асваенне (прасвідраваны чатыры свідравіны, ствараецца інфраструктура)», адзначаецца ў дакуменце.

Таксама беларускі бок у партнёрстве з Венесуэлай падрыхтаваў бізнес-план распрацоўкі радовішчаў і сумеснай здабычы нафты на блоку Хунін-1 у басейне ракі Арынока. У адпаведнасці з аптымістычным варыянтам плану распрацоўкі здабычу нафты плануецца распачаць у 2013 годзе з аб’ёмам 2,9 млн. тон за год на працягу двух гадоў.

Чакаецца, што затым сярэднегадавая здабыча павялічыцца да 5,8 млн. тон за год, а пасля будаўніцтва збудаванняў інфраструктуры дасягне аптымальнай — каля 11,6 млн. тон штогод.
Паводле песімістычнага варыянта распрацоўкі радовішча аб’ём здабычы нафты дасягне максімуму ў 7,5 млн. тон за год да 2020 года і працягнецца да 2027 года.

У дакуменце адзначаецца, што аб’ём здабычы нафты сумесным прадпрыемствам «Петралера БелаВенесалана» за перыяд з 2008 года па чэрвень 2010 года ўжо перавысіў 1,7 млн. тон.

З мэтай развіцця гэтага сумеснага прадпрыемства і нарошчвання аб’ёмаў здабычы нафты ў 2009 годзе да яго дадаткова далучаны нафтавыя актывы Остра і Арытупана Нортэ ў сухапутнай частцы Венесуэлы і Лагунілас блок-2 на шэльфе возера Маракаіба.

У 2010 годзе ў склад актываў сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты ўключаны шэсць газавых радовішчаў, на якіх плануецца спадарожная здабыча нафты.

У адпаведнасці са стратэгіяй, у 2015 годзе планавая здабыча нафты сумесным прадпрыемствам складзе каля 0,95 млн. тон. Сярэднясутачную здабычу газу плануецца нарасціць з 1,26 млн. куб. метраў у 2009 годзе да 6,26 млн. куб. метраў у 2016 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні12

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

На месцы гібелі Ірыны Фарыён у Львове паставілі дзіўны помнік5

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак32

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні12

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць