Грамадства33

Для будаўніцтва мінскай аб’язной дарогі жылыя дамы будуць зносіць дзесяткамі?

У адной толькі вёсцы Навашына названыя 64 участкі пад знос.

Будаўніцтва другой Мінскай кальцавой аўтадарогі пагражае з’яўленнем першых незадаволеных. Праект трасы яшчэ толькі праходзіць узгадненне, а да старшынь сельсаветаў ужо прыйшла інфармацыя, колькі ўчасткаў прыйдзецца знесці ў кожным канкрэтным населеным пункце для патрэбаў краіны. Галоўная ахвяра — пасёлак Навашына пад Заслаўем. Тут у «спіс пад знос» унесеныя ажно 64 участкі. «Падрэжуць» і суседнія Лашаны.

Новая толькі на траціну

Аб’язная траса вакол Мінска павінна стаць дублёрам цяперашняй кальцавой дарогі, разгрузіць яе і пусціць грузавы транспарт у абыход сталіцы. Мінскія ўлады ўсё больш упэўненыя ў тым, што праект будаўніцтва ўдасца рэалізаваць. Галоўны архітэктар сталіцы Віктар Нікіцін ужо заручыўся падтрымкай кіраўніка дзяржавы і Савета Міністраў. Дарога павінна з’явіцца ў 2013–2015 гадах.

Частка трасы ўжо ёсць — гэта траса М1 Брэст-Орша на кавалку ад Фаніпаля да аэрапорта «Мінск-2», траса М2 на кавалку ад аэрапорта да Кургана Славы і дарога Р80 ад Кургана Славы да Пільніцы. Апошняю чакае рэканструкцыя, але прынцыповых зменаў мясцовым жыхарам гэта не прынясе.

Застанецца дарабіць дарогу ад Пільніцы да Фаніпаля.

Першым новапабудаваным участкам мусіць стаць кавалак Заслаўе-Фаніпаль.
Яго здадуць у 2014 годзе, а пасля возьмуцца за апошні кавалак дарогі.

Аўтамабільны Чарнобыль

З гэтым кавалкам і чакаюцца найбольшыя праблемы. Хоць праекціроўшчыкі і стараліся абыйсці ўсе населеныя пункты, зрабіць гэтага не ўдалося.

Ад некаторых вёсак траса будзе закрытая гукаадбівальным экранам. Але ён будзе ўсталёўвацца толькі калі адлегласць ад дарогі да дамоў складзе 100 метраў. Калі больш — вяскоўцам і дачнікам давядзецца слухаць кругласуткавы шум з трасы.

Навашына і Лашаны — два пасёлка пад Заслаўем, якія абмінуць не ўдалося. Іх чакае адсяленне. Напрыклад, у Навашыне траса наўпрост пройдзе праз 64 участкі. Жыхарам гэтым дамоў павінна быць прадастаўлена кампенсацыя, але што атрымаюць іх суседзі, апроч папсаванай экалогіі і шума?

Складаная сітуацыя атрымалася і каля Ракава. Тут дарога пройдзе па мяжы заказніка.

Жыхары пасёлкаў і вёсак прапануюць праекціроўшчыкам альтэрнатыўныя варыянты пракладання дарогі, але дзяржава баіцца падаражання праекту. Таму ніводнага маста ці эстакады пабудавана не будзе.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду8

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю58

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду8

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць